Перайсьці да зьместу

Тадэвуш Райхштайн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тадэвуш Райхштайн
па-польску: Tadeusz Reichstein
Дата нараджэньня 8 (20) ліпеня 1897[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1 жніўня 1996(1996-08-01)[7][8][2][…] (99 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак хімік, лекар, батанік, прафэсар унівэрсытэту, навуковец, батанічны калекцыянэр, звычайны прафэсар
Месца працы
Сябра ў Лёнданскае каралеўскае таварыства, Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Нямецкая акадэмія навук Леапальдына[d], Польская акадэмія навук[12], Нацыянальная акадэмія навук ЗША, Каралеўская акадэмія мэдыцыны Бэльгіі[d] і Польскае біяхімічнае таварыства[d][13]
Навуковы кіраўнік Герман Штаўдынгер[d]
Бацька Ізыдар Райхштайн[d][14]
Маці Густава Брокман[d][14]
Узнагароды

Тадэ́вуш Райхшта́йн (па-польску: Tadeusz Reichstein; 20 ліпеня 1897, Улацлавэк, Расійская імпэрыя — 1 жніўня 1996, Базэль, Швайцарыя) — швайцарскі хімік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыялёгіі ці мэдыцыне (1950, сумесна з Эдўардам Кендалам і Філіпам Гэнчам) «за адкрыцьці, якія тычацца гармонаў кары наднырачнікаў, іх структуры і біялягічных эфэктаў».

Нарадзіўся ў польска-жыдоўскай сям’і Густавы Брокман й Ізыдара Райхштайна. Меў чатырох малодшых братоў.

Дзяцінства правёў у Кіеве, дзе бацька працаваў інжынэрам. З прычыны пагромаў у Расейскай імпэрыі бацька вырашыў вывезьці сям’ю. Тадэвуш пачаў навучацца ў школе-інтэрнаце Ены (Нямеччына). У 1907 яны пераехалі ў Цюрых (Швайцарыя).

Падчас навучаньня ў Вышэйшай тэхнічнай школе (ВТШ) займаўся ў Германа Штраўдынгера. Тут жа пазнаёміўся зь Леапольдам Ружычкам. У 1920 атрымаў дыплём, у 1922 року — доктарскую ступень у хімічнай інжынэрыі.

У 1927 року ажаніўся з Генрыетай Люіз Куорлес ван Афард, зь якой мелі дачку.

У 1929 пачаў выкладаць у ВТШ; з 1937 — асацыяваны прафэсар.

У 1938 року атрымаў пасаду прафэсара фармацэўтычнай хіміі ў Базэльскім унівэрсытэце, а з 1946 да выхаду на пэнсію ў 1967 року быў прафэсарам арганічнай хіміі.

У апошнія тры дэкады жыцьця зацікавіўся фітахіміяй і цыталёгіяй папаратнікаў, апублікаваўшы па гэтай тэме больш за 80 працаў.

Памёр 1 жніўня 1996 у 99-гадовым веку, на той час стаўшы найдаўжэй пражылым ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі.

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Дасьледаваў будову і ўласьцівасьць гетэрацыклічных злучэньняў, цукроў, вітамінаў, стэроідаў, сэрцавых гліказыдаў расьліннага паходжаньня.

Дасьледаваў араматычныя злучэньні ў каве ды цыкорыі[15]. У 1933 року, працуючы ў хімічнай лябараторыі Ружычкі, здолеў сынтэзаваць вітамін C. Цяпер гэты працэс носіць ягонае імя(d). У 1936—1940 роках вылучыў картызон.

Прэміі і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Разам з Эдўардам Кендалам і Філіпам Гэнчам стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па фізыялёгіі ці мэдыцыне 1950 року за дасьледаваньні гармонаў наднырачнікаў, якія дапамаглі вылучыць картызон.

У 1951 року разам з Кендалам стаў ляўрэатам Кэмэранаўскай прэміі Эдынбурскага ўнівэрсытэту.

Сябра Лёнданскага каралеўскага таварыства, Нацыянальнай акадэміі навук ЗША. Ганаровы доктар Сарбоны (1947), Польскага ўнівэрсытэту ў Лёндане (1978), Гданьскай мэдычнай акадэміі (1995).

  1. Tadeus Reichstein // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. 1 2 Tadeusz Reichstein // Brockhaus Enzyklopädie (ням.)F.A. Brockhaus, 1796.
  3. Tadeusz Reichstein // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  4. Рейхштейн Тадеуш // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. 1 2 Grzybowski A., Pietrzak K. Tadeusz Reichstein (1897-1996): a cofounder of modern steroid treatment in dermatology (анг.) // Clin. Dermatol.Elsevier, 2012. — Vol. 30, Iss. 2. — P. 243—247. — ISSN 0738-081X; 1879-1131doi:10.1016/J.CLINDERMATOL.2011.09.003PMID:22435119
  6. Tadeus Reichstein Biographical (анг.)Nobel Foundation.
  7. Craig G. W. The 550th Anniversary of the Universität Basel, 1460 - 2010: Paracelsian Beginnings and Chemistry (анг.) // Helvetica Chimica ActaWiley, 2010. — Vol. 93, Iss. 9. — P. 1661—1697. — ISSN 0018-019X; 1522-2675doi:10.1002/HLCA.201000137
  8. Tadeus Reichstein // Encyclopædia Britannica (анг.)
  9. http://www.polishamericanstudies.org/pdf/2010-spring-newsletter.pdf
  10. Rothschild M. Tadeus Reichstein. 20 July 1897 -- 1 August 1996: Elected For.Mem.R.S. 1952 (анг.) // Biogr. Mem. Fellows R. Soc. / J. T. StuartThe Royal Society, 1999. — Vol. 45, Iss. 0. — P. 449—467. — ISSN 0080-4606; 1748-8494doi:10.1098/RSBM.1999.0030PMID:11624287
  11. Find a Grave (анг.) — 1996.
  12. http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=REICHSTEIN,%20Tadeusz%20
  13. https://ptbioch.edu.pl/index.php?option=com_contentview=articleid=461Itemid=193 (пол.)
  14. 1 2 Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  15. Tadeus Reichstein – Biographical (анг.) Nobel Prize Outreach 2025

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]