Перайсьці да зьместу

Сі Цзіньпін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сі Цзіньпін
лац. Si Czińpin
па-кітайску: 习近平
12-ы Генэральны сакратар ЦК КПК
11 лістапада 2012  цяперашні час
Папярэднік Ху Цзіньтао
7-ы Старшыня КНР
14 сакавіка 2013  цяперашні час
Папярэднік Ху Цзіньтао
Губэрнатар правінцыі Фуцьзянь
1999  2002
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся1 чэрвеня 1953 (72 гады)
павет Фупін, Правінцыя Шаньсі, КНР
ПартыяКамуністычная партыя Кітаю
АдукацыяУнівэрсытэт Цінхуа
Сужэнец Пэн Ліюань
Дзеці дачка Сі Мінцзэ
Бацька Сі Чжунсюнь[d][1][2]
Маці Цы Сінь[d][3]
Узнагароды
Подпіс

Сі Цзіньпін (1 чэрвеня 1953, павет Фупін, правінцыя Шаньсі) — кітайскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, Генэральны сакратар ЦК Камуністычнай партыі Кітаю, Старшыня КНР.

Кандыдат у члены ЦК КПК 15-га скліканьня (1997—2002 гг.), член ЦК КПК 16—17-га скліканьняў (з 2002 г.), член Палітбюро ЦК КПК і Пастаяннага камітэту Палітбюро ЦК КПК 17-га скліканьня (з 2007 г.). З 2008 году займаў пасаду намесьніка Старшыні КНР. З 15 лістапада 2012 году зьяўляецца старшынём Цэнтральнага ваеннага савету ЦК КПК.

Сі Цзіньпін стаў пераемнікам цяперашняга старшыні КНР Ху Цзіньтао, які пакінуў свой ​​пост 15 лістапада 2012 году.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]