Перайсьці да зьместу

Сынэкдаха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сінекдаха»)

Сынэ́кдаха (па-старажытнагрэцку: συνεκδοχή) — троп, разнавіднасьць мэтаніміі, у якой адны паняцьці замяняюцца другімі на аснове іх колькасных суадносінаў. Найбольш распаўсюджаны від сынэкдахі — ужываньне часткі зьявы ці прадмета ў значэньні цэлага. Часам цэлае ўжываецца ў значэньні часткі. Сынэкдахай зьяўляецца таксама ўжываньне адзіночнага ліку ў значэньні множнага (Сьвет трымаўся на ўдаве) або множнага — у значэньні адзіночнага («Толькі мне не да казак — пачуцьці ня тыя: Зданьню вязьні майданэкаў ходзяць жывыя» — А. Бачыла), замена родавага паняцьця відавым (вучыся шанаваць капейку), відавога — родавым (Сонца перайшло з канапы на сьцяну).