Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка | |
Сяргей Аляксандравіч Каваленка | |
Род дзейнасьці | Палітычны дзяяч.
Нацяналіст |
---|---|
Дата нараджэньня | 16 студзеня 1975 (49 гадоў) |
Месца нараджэньня | |
Занятак | палітычны актывіст, будаўнік |
Бацька | Аляксандар Васільевіч |
Маці | Лідзія Ўладзімераўна |
Жонка | Алена |
Дзеці | сын Валянцін (нар. 2004), дачка Вікторыя (нар. 2011) |
Узнагароды | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Каваленка.
Сярге́й Кавале́нка (нар. 16 студзеня 1975 году) — беларускі палітычны дзяяч, сябра КХП-БНФ.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сяргей Каваленка стаўся вядомым пасьля таго, як 7 студзеня 2010 году на пляцы ў цэнтры Віцебску узьняў на навагодняе елцы бел-чырвона-белы сьцяг, які залунаў па-над чырвонай зоркай. Пасьля чаго ён быў арыштаваны ды прысуджаны да трох гадоў умоўнага пакараньня[1]. Суд над Каваленкам выклікаў вялікі розгалас, праваабаронцы сьведчылі пра палітычны характар працэсу над актывістам[2]. Ґазэта «Наша Ніва» абвесьціла Каваленку «героем году» ва ўласным сьпісе найбольш выбітных людзей 2010 году[3].
Напрыканцы сьнежня 2011 году Сяргей Каваленка чарговага разу быў арыштаваны і абвінавачаны ў "парушэньні рэжыму адбываньня пакараньня". Зь 19 сьнежня 2011 году Каваленка трымаў сухую галадоўку, а з 16 студзеня 2012 году яго пачалі ґвалтоўна зьмушаць да ўжываньня ежы[4]. Каваленка быў прысуджаны да двух гадоў і 1 месяцу калёніі. Прысуд вынесла судзьдзя Алена Жук, пракурорам выступаў Зьміцер Лутаў.
Ажаніўся 18 чэрвеня 2004 году[5], мае двух дзяцей[2]. У верасьні 2010 году расстаўся з жонкай, каб не было ціску на сваякоў у сувязі з крымінальнай справай. 17 лютага 2012 году сужэнцы аднавілі шлюб падчас знаходжаньня Сяргея ў сьледчым ізалятары ў Віцебску[6].
27 сьнежня 2014 году быў зноўку затрыманы праваахоўнымі орґанамі праз тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на шматпавярховым будынку ў Віцебску. У той жа дзень судзьдзя Першамайскага раёну Віцебску Андрэй Прэйс прысудзіў актывіста да 10 дзён адміністрацыйнага арышту. 3 студзеня 2015 году Каваленка быў вызвалены з ізалятару[7]. У Варшаве 27 чэрвеня 2020 году на Маршы Салідарнасьці спаліў расейскі сьцяг [8].
Фатаздымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Апазыцыянэр Каваленка атрымаў за сьцяг на елцы тры гады ўмоўна. Telegraf.by (14 траўня 2010). Праверана 23 лютага 2012 г.
- ^ а б Сяргей Каваленка. Бачына «Свабоду палітвязьням». Праверана 23 лютага 2012 г.
- ^ Зьміцер Панкавец (31 сьнежня 2010) Чалавек года — Мікалай Казлоў. Наша Ніва. Праверана 23 лютага 2012 г.
- ^ Сяргей Каваленка ў крытычным стане. «Салідарнасьць» (11 лютага 2012). Праверана 23 лютага 2012 г.
- ^ Яна Ільіна (3 сакавіка 2012) Алена Каваленка: «Я за Сяргеем, як за каменнай сьцяной» Грамадзтва. «Народныя навіны Віцебска(en)». Праверана 7 сакавіка 2012 г.
- ^ Ён ня проста абсалютна белы. Ён пайшоў ужо жоўтымі плямамі. Наша Ніва (17 лютага 2012). Праверана 23 лютага 2012 г.
- ^ Сяргей Каваленка выйшаў на волю // Хартыя’97, навіны
- ^ На беларускай маніфэстацыі ў Варшаве затрымалі чалавека, які спаліў расейскі сьцяг // Наша Ніва