Перайсьці да зьместу

Сяргей Дрозд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Дрозд
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1983(1983-06-24)[1] (41 год)
Рост 173 см
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000 Андэрдог 1 (0)
2001—2004 Маладэчна-2018 66 (1)
2005—2007 Хімік 69 (0)
2008 ПМЦ[d] 6 (0)
2008 Хімік 8 (0)
2009—2010 Маладэчна-2018 54 (1)
2011—2014 Слуцак 65 (1)
2015 Хімік 24 (0)
2016—2019 Маладэчна-2018 54 (2)
2019 Андэрдог 12 (1)
2020—2023 Маладэчна-2018 58 (6)

Сяргей Дрозд (нарадзіўся 24 чэрвеня 1983 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Маладэчна-2018».

Выхаванец маладэчанскага футболу, ужо ў веку 18 гадоў дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў складзе мясцовага клюбу. Пасьля сэзону 2004 году, калі «Маладэчна» апусьцілася да Другой лігі, перайшоў у шацілавіцкі «Хімік», дзе гуляў на працягу чатырох гадоў, але зь невялікім перапынкам. У 2009 годзе вярнуўся ў «Маладэчна».

У сэзоне 2011 году перайшоў у «Слуцак», які атрымаў месца ў Першай лізе. Спачатку трывала гуляў у асноўным складзе слуцкага клюбу, але пазьней пачаў радзей зьяўляцца на полі. Тым ня менш, застаўся ў «Слуцку» і пасьля ягонага прасоўваньня ў Найвышэйшую лігу ў 2014 годзе. Першую палову сэзону 2014 году правёў на лаўцы запасных, але пазьней праз траўмы асноўных гульцоў пачаў выходзіць у стартавым складзе на пазыцыі левага абаронцы. У сьнежні 2014 году скасаваў кантракт з «Слуцкам»[2].

У сакавіку 2015 году далучыўся да шацілавіцкага «Хіміка»[3]. У сэзоне 2016 году вярнуўся ў «Маладэчна-ДЮСШ-4». Пакінуў маладэчанскую каманду ў ліпені 2019 году і перайшоў у чысьцінскі «Андэрдог». У красавіку 2020 году, пасьля таго як чысьцінскі клюб ня быў дапушчаны да ўдзелу ў Першай лізе, зноў далучыўся да «Маладэчна». Стаў капітанам каманды, у сэзоне 2022 году гуляў за клюб у Першай лізе. У сакавіку 2023 году падоўжыў кантракт з «Маладэчнам»[4].

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Хімік Шацілавічы 2015 Першая ліга 24 0
Маладэчна-ДЮСШ-4 2016 Другая ліга 12 2
2017 Другая ліга 15 0
2018 Другая ліга 18 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]