Камуністычны ўнівэрсытэт нацыянальных меншасьцяў Захаду імя Ю. Мархлеўскага
Выгляд
Камуністычны ўнівэрсытэт нацыянальных меншасьцяў Захаду імя Ю. Мархлеўскага (КУНМЗ) — існаваў у 1921—1936 гадах у Маскве.
Рыхтаваў партыйных і савецкіх работнікаў з прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў заходніх раёнаў СССР і шэрагу краінаў Эўропы. Меў баўгарскі, вугорскі, грэцкі, італьянскі, латыскі, летувіскі, малдаўскі, нямецкі, польскі, румынскі, скандынаўскі, фінскі, эстонскі, югаслаўскі, габрэйскі і іншыя сэктары. У 1924 годзе быў адкрыты беларускі сэктар, на які было прынята на вучобу 40 чалавек.