Перайсьці да зьместу

Сямён Сапіга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сямён Сапега»)
Сямён Сапіга
лац. Siamion Sapieha
Сямён Сапіга ў вобразе Сунігайлы, 1709 г.
Сямён Сапіга ў вобразе Сунігайлы, 1709 г.

Герб Ліс
Асабістыя зьвесткі
Памёр XV стагодзьдзе
Род Сапегі
Жонка Настасься Паўшанка
Дзеці Багдан, Іван, Юры, Васіль, Ганна
Дзейнасьць дзяржаўны службовец

Сямён Сапіга (Сапега; упамінаецца ў 1440-я гады) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар гаспадарскі за часам княжаньня Казімера ў 1441—1449 гадох.

Сямён Сапіга — пачынальнік магнацкага роду Сапегаў.

Сямён Сапега ў вобразе Пунігайлы, 1709 г.

Паводле радаводу Сапегаў («Historia domus Sapiehianae») — нашчадак Сунігайлы, прапраўнука Гедзіміна, які пры складаньні Гарадзельскае уніі ў 1413 годзе прыняў герб Ліс, што аднак зьняпраўдзілі яшчэ ў XIX ст. на той падставе, што Сунігайла памёр бязьдзетным[1].

Згодна з сучаснымі дасьледаваньнямі, паходзіў з полацкіх баяраў, асноўныя маёнткі якіх знаходзіліся на Смаленшчыне[2].

Ажаніўся з Настасьсяй Паўшанкай[3]. У шлюбе меў чатырох сыноў, у тым ліку Багдана і Івашку, ад якіх пайшлі дзьве галіны роду Сапегаў — чарэйска-ружанская й коданьская.

  1. ^ Сапеги // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  2. ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 545.
  3. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 19.