Паўстаньне Пугачова
Паўстаньне Пугачова | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Карціна Васіля Перова «Суд Пугачова», 1875 год | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Яіцкія казакі Сяляне Башкіры Татары Чувашы Марыйцы Мішары Мардва Казахі | Расейская імпэрыя | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Емяльян Пугачоў Андрэй Аўчыньнікаў Іван Зарубін Кінзя Арсланаў Іван Гразноў Іван Белабародаў Хлапуша Салават Юлаеў Юлай Азналін Канзафар Усаеў | Васіль Кар Аляксандар Бібікаў Фёдар Шчарбатаў Пётар Панін Іван Міхэльсон Пётар Галіцын Павал Мансураў Аляксандар Сувораў | ||||||||
Паўстаньне Пугачова 1773—1775 году — паўстаньне яіцкіх казакаў, якое перарасло ў вайну казакаў, сялянаў і народаў Уралу і Паволжа супраць ураду расейскай імпэратаркі Кацярыны II. Паўстаньне кіравалася Емяльянам Пугачовым, які аб’явіў сябе Пётрам III, які раней быў зрынуты Кацярынай са стальцу. Паўстаньне праходзіла на тле вайны Расеі з Асманскай імпэрыяй. Пасьля першапачатковага посьпеху, Пугачоў прыняў на сябе кіраўніцтва альтэрнатыўнага ўраду і абвесьціў канец прыгоннага права.
Мяцежнікі здолелі кансалідаваць у сваю падтрымку розныя групы насельніцтва, у тым ліку сялянаў, казакаў і старавераў. У нейкі момант улада паўстанцаў зацьвердзілася над большай часткай тэрыторыі паміж Волгай і Ўралам. Адной з найбольш значных падзеяў паўстаньня была Казанская бітва ў ліпені 1774 году.
Урадавыя войскі ня здолелі спачатку эфэктыўна адрэагаваць на паўстаньне, збольшага з-за тэхнічных цяжкасьцяў і няздольнасьці ацаніць маштаб паўстаньня. Тым ня менш, паўстаньне было задушана да канца 1774 году генэралам Іванам Міхэльсонам ля Царыцыну. Пугачоў быў неўзабаве схоплены і пакараны ў Маскве ў студзені 1775 году. Далейшыя рэпрэсіі супраць мяцежных рэгіёнаў былі праведзеныя генэралам Пётрам Паніным.
Падзеі спарадзілі шмат легендаў, а таксама знайшлі адбітак у літаратуры. Найбольш вядомым творам, які грунтуецца на паўстаньні зьяўляецца гістарычны раман Аляксандра Пушкіна «Капітанская дачка» (1836). На сёньня паўстаньне 1773—1775 гадоў лічыцца самым буйным сялянскім бунтам у гісторыі Расеі.