Сядзіба Станіславова
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Сядзіба Станіславова
| |
Сядзіба Станіславова
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Горадня |
Каардынаты | 53°41′37.52″ пн. ш. 25°50′48.2″ у. д. / 53.6937556° пн. ш. 25.846722° у. д.Каардынаты: 53°41′37.52″ пн. ш. 25°50′48.2″ у. д. / 53.6937556° пн. ш. 25.846722° у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] і барока |
Аўтар праекту | Джузэпэ Сака |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сядзіба Станіславова | |
Сядзіба Станіславова на Вікісховішчы |
Сядзіба Станіславова — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы места, у мясцовасьці Станіславове[a][1]. Твор архітэктуры позьняга барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Складаецца з палаца, двух флігеляў, парку і гаспадарчых пабудоваў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сядзіба сфармавалася ў 1760—1770-я гады паводле праекту італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака. Была замескай рэзыдэнцыяй караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1814 годзе сядзібу набыў Францішак Ксавэры Друцкі-Любецкі. У другой палове XIX ст. агульны выгляд сядзібы замаляваў Напалеон Орда.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па Другой сусьветнай вайне ў палацы разьмясьцілася катэдра расьлінаводзтва Гарадзенскага аграрнага ўнівэрсытэту.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры позьняга барока. У пляне ансамблю захаваліся элемэнты рэгулярнасьці. Цэнтральнае месца займае палац, які знаходзіцца на вяршыні пакатага схілу. Сымэтрычна разьмешчаныя бакавыя флігелі ствараюць парадны курданэр, абнесены з боку ўезду невысокай цаглянай агароджай. Гаспадарчыя пабудовы разьмяшчаюцца за заходнім флігелем.
Палац — прастакутны ў пляне 2-павярховы (ад пачатку 1-павярховы) будынак. Сярэдзіна галоўнага фасаду вылучаецца рызалітам зь філёнгавым фігурным атыкам і тэрасай, цэнтар дваровага фасаду — паўкруглым эркерам з манаграмай караля на атыку. Прастакутныя і аркавыя аконныя праёмы аздабляюцца лучковымі і трыкутнымі франтонамі, гірляндамі, роўнымі ліштвамі. У дэкоры будынка шырока выкарыстоўваюцца карнізы, пілястры і паясы.
Плян калідорнага тыпу, значна зьмяніўся. Цэнтральная частка аб’ядноўвае парадную групу памяшканьняў (вэстыбюль, верхнюю і ніжнюю залі). У вэстыбюлі захаваліся 2 каміны, выкананыя ў стылі нэаготыкі, абкладзеныя паліванымі керамічнымі пліткамі цёмна-карычневага колеру (сярэдзіна XIX ст.).
Флігелі — прастакутныя ў пляне 1-павярховыя будынкі пад высокімі чарапічнымі дахамі — меншыя маштабам, разьмешчаныя на рэльефе ніжэй за палац, маюць падпарадкаванае значэньне[3].
Парк
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За палацам — парк радыяльна-прамянёвага пляну.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
1915—1918 гг.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ціміразева, 1
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 457.
- ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Менск, 1986. С. 80.
- ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Менск, 1986. С. 81.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 371 с.: іл.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000033 |