Джузэпэ Сака
Выгляд
Джузэпэ Сака (па-італьянску: Giuseppe de Sacco, па-польску: Józef Sacco; 1735 — 22 сьнежня 1798) — італьянскі па паходжаньні архітэктар Вялікага Княства Літоўскага, прадстаўнік стылю барока і клясыцызму.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1735 годзе ў Вэнэцыі, у 1767 пераехаў у Рэч Паспалітую. З 1773 жыве і працуе ў Горадні, з 1774 — прыдворны архітэктар Антонія Тызэнгаўза, галоўны архітэктар па будаўніцтве Гарадзенскіх каралеўскіх мануфактур. У 1770-я кіраваў будаўнічай школай ў Горадні. У далейшым акрамя Горадні працаваў у Вільні, Паставах, Ішчальне, Добасьне і іншых. У 1794 годзе атрымаў тытул каралеўскага архітэктара.
Пахаваны на Каталіцкіх фарных могілках у Горадні.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарадзенскія каралеўскія мануфактуры
- Аўгустоўскі палац ля Горадні
- Станіславоўскі палац ля Горадні
- Сьвяцкі палац Язэпа і Антонія Валовічаў
- Шчорсаўскі палац, 1770—1776 (разам з Карла Спампані і Я. Габрыелем)
- Палац Тызэнгаўза ў Горадні, рэканструкцыя (разам з І. Г. Мёзэрам)
- Палац Тэзэнгаўза ў Вільні
- Палац Тызэнгаўза ў Паставах
- Новы замак у Горадні, рэканструкцыя
- Ратуша ў Горадні, 1775 (разам з Фрэйліхам)
- Палац у Цёнжэні (Польшча)
- Праект ратушы ў Вільні, 1784 (ня быў ажыцьцяўлены)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2. Мінск, 2006. ISBN 985-11-378-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джузэпэ Сака — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў