Сюзаннэ Схюльтынг
Сюзаннэ Схюльтынг | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзілася | 25 верасьня 1997[1] (27 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | шорт-трэкіст, канькабежац |
Узнагароды і мэдалі |
Сюзаннэ Схюльтынг (па-нідэрляндзку: Suzanne Schulting; нар. 25 верасьня 1997 году) — нідэрляндзкая шорт-трэкістка. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году яна здабыла першы ў гісторыі Нідэрляндаў залаты мэдаль у шорт-трэку і стала адной з наймаладзейшых нідэрляндзкіх алімпійскіх чэмпіёнак[2].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Схюльтынг пачала займацца шорт-трэкам у веку васьмі гадоў у Гээрэнвээне. На юніёрскім узроўні здабыла залаты мэдаль у бегу на 1500 мэтраў на чэмпіянаце сьвету сярод юніёраў 2016 году ў Сафіі[2].
На зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году заваявала бронзавы мэдаль у эстафэце на 3000 мэтраў і залаты мэдаль на 1000 мэтраў, стаўшы першай нідэрляндкай, якая здабыла залаты мэдаль у шорт-трэку. У веку 20 гадоў яна стала другой наймаладзейшай нідэрляндзкай залатой прызэркай Алімпійскіх гульняў у любой дысцыпліне на зімовых Алімпійскіх гульнях[3]. У сьнежні 2018 году была прызнаная спартоўкай году ў Нідэрляндах[4].
У сэзоне 2018—2019 гадоў Схюльтынг была першай у агульным заліку як на чэмпіянаце Эўропы 2019 году, гэтак і на чэмпіянаце сьвету 2019 году. У наступным сэзоне спартоўка пасьпяхова абараніла свой тытул чэмпіёнкі Эўропы 2020 году, а чэмпіянат сьвету, які ладзіўся ў Сэуле, быў адменены праз пандэмію каранавірусу. Схюльтынг зноў стала чэмпіёнкай у агульным заліку пасьля перамогаў у кожнай гонцы, у якой яна брала ўдзел як на чэмпіянаце Эўропы 2021 году, гэтак і на чэмпіянаце сьвету 2021 году, не зважаючы на сьціплае прадстаўніцтва на гэтых спаборніцтвах праз байкот з розных чыньнікаў, у тым ліку праз пандэмію каранавірусу[5].
На турніру шорт-трэку на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пэкіне ў лютым 2022 году, яна ўзяла залаты мэдаль на дыстанцыі 1000 мэтраў, а таксама ў эстафэце на 3000 мэтраў, усталяваўшы новы сусьветны і алімпійскі рэкорд на 1000 мэтраў падчас чвэрцьфіналу. Яна таксама заваявала срэбраны мэдаль у забегу на 500 метраў, усталяваўшы новы алімпійскі рэкорд, і ўзяла бронзу ў забегу на 1500 мэтраў. Чэмпіянат сьвету 2022 году Схюльтынг прапусьціла праз станоўчы тэст на каранавірус. У студзені 2023 году на чэмпіянаце Эўропы ў Гданьску стала ўладальніцай 4-х залатых мэдалёў і адной срэбранага. У сакавіку на чэмпіянаце сьвету ў Сэуле здабыла залатыя мэдалі ў забегу на 1500 мэтрраў, у абедзьвюх эстафэтах і срэбраную ў забегу на 500 мэтраў.
Пасьля адзінаццаці месяцаў адпачынку Схюльтынг вярнулася ў спорт на Кубак сьвету ў Дрэздэне і Гданьску. У сакавіку на чэмпіянаце сьвету ў Ратэрдаме заняла чацьвертае месца ў забегу на 1000 мэтраў, дзе зламала шчыкалатку, сутыкнуўшыся з бэльгійкай Ганнэ Дэсмэт, пасьля чаго трапіла ў шпіталь[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Olympedia (анг.) — 2006.
- ^ а б «Suzanne Schulting». Pyeongchang 2018.
- ^ «Medal Ceremony: Dutch finally get short track gold». NBC Olympics.
- ^ «Skaters Schulting, Nuis named Dutch Sportswoman, Sportsman of Year 2018». China Daily.
- ^ «Superieure Schulting wint alle afstanden en prolongeert allroundtitel op WK». NOS.
- ^ «Schulting schaatste na val met gebroken enkel: 'Arts verklaarde me voor gek'». NU.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка на SpeedSkatingStats.com.
- Нарадзіліся 25 верасьня
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Нідэрляндах
- Нідэрляндзкія шорт-трэкісткі
- Шорт-трэкісты і шорт-трэкісткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году
- Шорт-трэкісты і шорт-трэкісткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году
- Прызэры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 году
- Прызэры зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 году
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 году
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 году