Сэрбіявоз
Каардынаты: 44°48′21″ пн. ш. 20°27′30″ у. д. / 44.80583° пн. ш. 20.45833° у. д.
сэрб. “Србијавоз” | |
Тып | акцыйнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 2 ліпеня 2015 (9 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Урад Сэрбіі |
Уласьнікі | Урад Сэрбіі |
Краіна | Сэрбія |
Разьмяшчэньне | Бялград |
Адрас | грамада Саўскі Вянец, вул. Нэмані, д. 6[1] |
Ключавыя фігуры | Крысьціна Баёвіч (старшыня), Ёван Капрывіца (рэвізор), Іван Булаіч (генэральны дырэктар)[2] |
Галіна | сфэра паслугаў |
Паслугі | чыгуначныя перавозкі падарожнікаў |
Абарачэньне | ▲9,334 млрд дынараў (87,875 млн $; 2023 г.) |
Апэрацыйны прыбытак | ▲218,5 млн дынараў (2,057 млн $; 2023 г.) |
Чысты прыбытак | ▲133,1 млн дынараў (1,253 млн $; 2023 г.) |
Лік супрацоўнікаў | 2087 (2024 год)[3] |
Матчына кампанія | Міністэрства будаўніцтва, зносін і інфраструктуры Сэрбіі[4] |
«Сэрбіявоз» — дзяржаўнае чыгуначнае прадпрыемства пасажырскіх перавозак Сэрбіі, заснаванае ў ліпені 2015 году.
На 2024 год прапаноўваў картку «Срб Плюс» для чыгуначных паездак па Сэрбіі са зьніжкай 30 %. Таксама дзеці 6—14 гадоў атрымлівалі зьніжку 50 %, а малечаў да 6 гадоў вазілі задарма[5].
Рухомы склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2024 год «Сэрбіявоз» меў:
- 145 цягнікоў — 55 цеплавозаў (сэрыі 710, 711(sr), 712 і 812(sr)) і 48 электрацягнікоў (сэрыі 410(en), 412 і 413(sr)), 25 электравозаў (сэрыі 441 і 461) і 12 дызэль-электрычных (сэрыі 621, 622 і 661) лякаматываў, а таксама 4 вузкакалейныя лякаматывы і 1 паравоз;
- 152 вагоны — 60 4-восевых зь сядзеньнямі, 27 двухпавярховых для самаходаў, 22 сінія(sr), 19 4-восевых спальных, 15 «Рамантыка» і 9 «Шарган»[3].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]2 ліпеня 2015 году старшыня ўраду Сэрбіі Аляксандар Вучыч падпісаў Пастанову аб заснаваньні акцыйнага таварыства чыгуначных перавозак падарожнікаў, якое вылучылі са складу «Чыгункі Сэрбіі». Паводле 6-га артыкула Пастановы, галаўную сядзібу АТ «Сэрбія Воз» («Сэрбія Цягнік») разьмясьцілі ў Бялградзе па вуліцы Нэмані, д. 6. Згодна з 11-м артыкулам асноўны капітал прадпрыемства склаў 21,1 млрд дынараў (190 млн даляраў), зь якіх палову склалі грашовыя сродкі[6].
У сакавіку 2022 году высакахуткасны цягнік пачаў хадзіць па перабудаванай лініі Бялград — Нові Сад. Рух на хуткасьці 200 км/гадз дазваляў ажыцьцяўляць чыгуначнае злучэньне між гарадамі за 35 хвілінаў. Сам 2-павярховы цягнік налічваў 316 месцаў[7]. 10 лістапада 2023 году назву прадпрыемства зьмянілі на «Сэрбіявоз»[8]. За 2023 год прадпрыемства перавезла рэкордныя 7,1 млн падарожнікаў і ўпершыню стала прыбытковым. Пры гэтым 3,5 млн падарожжаў прыпала на высакахуткасны цягнік «Сокал», які злучаў Бялград і Нові Сад 60 разоў штодня[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зьвесткі аб працы (сэрб.) // АТ «Сэрбіявоз», 2024 г. Праверана 16 красавіка 2024 г.
- ^ Сход, Рэвізійная камісія і Рада кіраўнікоў (сэрб.) // АТ «Сэрбіявоз», 2024 г. Праверана 16 красавіка 2024 г.
- ^ а б Справаздача аб ступені ажыцьцяўленьня Праграмы прадпрымальніцтва за 2023 год (сэрб.) // АТ «Сэрбіявоз», 30 студзеня 2024 г. Праверана 16 красавіка 2024 г.
- ^ Асноўныя дадзеныя і дзейнасьць (сэрб.) // АТ «Сэрбіявоз», 2024 г. Праверана 16 красавіка 2024 г.
- ^ Прапановы (сэрб.) // АТ «Сэрбіявоз», 2024 г. Праверана 16 красавіка 2024 г.
- ^ Аляксандар Вучыч. Пастанова аб заснаваньні акцыйнага таварыства чыгуначных перавозак падарожнікаў (сэрб.) // АТ «Сэрбіявоз», кастрычнік 2017 г. Праверана 16 красавіка 2024 г.
- ^ Хуткасныя цягнікі (сэрб.) // АТ «Сэрбіявоз», 2024 г. Праверана 16 красавіка 2024 г.
- ^ «Сэрбія Воз» памяняў назоў на «Сэрбіявоз» (сэрб.) // АТ «Сэрбіявоз», 14 лістапада 2023 г. Праверана 16 красавіка 2024 г.
- ^ Аляксандра Брзак. «Сэрбівоз» перавёз звыш 7 мільёнаў падарожнікаў (сэрб.) // Навісадзкая газэта «Дзёньнік», 11 лютага 2024 г. Праверана 16 красавіка 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Навіны (сэрб.) // АТ «Сэрбіявоз», 26 сакавіка 2024 г. Праверана 16 красавіка 2024 г.
- Расклад, зьвесткі грамадзкай значнасьці (сэрб.)
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |