Поль Сыньяк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Поль Сыньяк
Seurat Paul Signac.jpg
Дата нараджэньня 11 лістапада 1863
Месца нараджэньня Парыж
Дата сьмерці 15 жніўня 1935
Месца сьмерці Парыж
Прычына сьмерці сэпсіс
Месца пахаваньня
Занятак маляр, малявальнік, мастак-гравэр, графік, архітэктурны чарцёжнік
Навуковая сфэра жывапіс
Жанры партрэт, фігурка[d][1], пэйзаж[1], мескі пэйзаж[d][1] і натурморт[d][1]
Плынь нэаімпрэсіянізм
пуантылізм
Узнагароды
Кавалер ордэна Ганаровага легіёну

Поль Сыньяк (па-француску: Paul Signac, 11 лістапада 1863, Парыж15 жніўня 1935, Парыж) — францускі мастак-нэаімпрэсіяніст, прадстаўнік пуантылізму.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Поль Сыньяк нарадзіўся 11 лістапада 1863 году ў Парыжы.

У 1882 у Парыжы і Брэтані пачаў пісаць карціны пад уплывам імпрэсіяністаў, галоўнай чынам Манэ. У 1884 удзельнічае ў стварэньні «Таварыства незалежных мастакоў», дзе ён і пазнаёміўся з Жоржам Сэра, зь якім у 1889 распрацаваў мастацкую тэхніку пуантылізму, але ўжо на апошняй выставе імпрэсіяністаў яго карціны адлюстроўвалі эстэтыку дывізіянізму.

У 1899 апублікаваў працу «Ад Эжэна Делякруа да нэаімпрэсіянізму», якая стала зводам правілаў мастакоў новага кірунку.

Ужо пры жыцтці мастак быў прызнаным клясыкам. У 1911 быў узнагароджаны Ордэн Ганаровага легіёну.

Памёр 15 жніўня 1935 у Парыжы, пахаваны на могілках Пэр-Ляшэз.

Карціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Некаторыя карціны Поля Сыньяка
Гавань у Марсэле, 1906, Эрмітаж
Вялікі канал (Вэнэцыя), 1905
  • Les Andelys (1886)
  • Femme lisant (1887), Музэй Арсэй, Парыж. Алей, дрэва
  • Château de Comblat (1887), Музэй Льежа, Бэльгія
  • La bouée rouge (1895) Музэй Арсэй
  • L’orage, (1895) Musée de l'Annonciade,
  • Le phare d’Antibes, (1909)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Синьяк П. От Эжена Делакруа к неоимпрессионизму. Пер. с франц. М., 1913. (рас.)
  • Жорж Сёра. Поль Синьяк. Письма. Дневники. Литературное наследие. Воспоминания современников. М., 1976. (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Поль Сыньяксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в г https://rkd.nl/explore/artists/72519