Курс — сацыяльная дэмакратыя
Курс — сацыяльная дэмакратыя | |
Smer — sociálna demokracia | |
Лідэр партыі | Робэрт Фіца |
---|---|
Дата заснаваньня | 1999 |
Штаб-кватэра | Браціслава |
Ідэалёгія | сацыял-дэмакратыя |
Інтэрнацыянал |
Сацінтэрн, Партыя эўрапейскіх нацыяналістаў |
Колькасьць | 16 167 |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Эўрапарлямэнт |
5 / 13 |
· Нацыянальная рада |
62 / 150 |
Афіцыйны сайт | strana-smer.sk |
Курс — сацыяльная дэмакратыя (па-славацку: Smer — sociálna demokracia, таксама Кірунак — сацыяльная дэмакратыя, да 2005 году — Курс (трэці шлях)) — левацэнтрысцкая палітычная партыя Славаччыны. На дадзены момант зьяўляецца кіруючай.
Партыя была створана ў 1999 годзе папулярным левым палітыкам Робэртам Фіца, які выйшаў з Дэмакратычнай левай партыі (славац. Strana demokratickej ľavice). На парлямэнцкіх выбарах 2004 году партыя дамаглася значнага посьпеху, праведзячы 25 дэпутатаў у парлямэнт. На выбарах у Эўрапарлямэнт, якія адбыліся ў тым жа годзе партыя атрымала 3 з 14 прызначаных для Славаччыны мандатаў. У 2005 годзе ў партыю ўвайшло некалькі больш дробных левых партыяў, уключаючы Дэмакратычную левую партыю, а сама партыя была перайменавана.
На парлямэнцкіх выбарах 2006 году партыя заняла першае месца, атрымаўшы 29,1% галасоў і 50 месцаў у славацкім парлямэнце. Пасьля выбараў быў заключаны саюз з дастаткова папулістычнымі партыямі — Народнай партыяй — Рухам за дэмакратычную Славаччыну і Славацкай нацыянальнай партыяй, дзякуючы чаму лідэр партыі Робэрт Фіца стаў прэм’ер-міністрам Славаччыны. На выбарах у Эўрапарлямэнт 2009 году партыя атрымала 5 з 13 мандатаў, прызначаных для Славаччыны.
На папярэдніх 12 чэрвеня 2010 году парлямэнцкіх выбарах партыя атрымала 880 111 (34,79%) галасоў і 62 месца, перамогшы ў абсалютнай большасьці раёнаў Славаччыны. Аднак адзін з колішніх партнэраў па кааліцыі, РЗДС, не прайшоў у парлямэнт, а Славацкая нацыянальная партыя атрымала 9 месцаў замест былых 20. Прадстаўнікі правацэнтрычных партыяў адмовіліся ўступаць у кааліцыю з Робэртам Фіца. Такім чынам, нягледзячы на найбуйнейшую фракцыю, партыя згубіла пануючае становішча. Новым прэм’ер-міністрам стала Івэта Радзічава.
|