Парлямэнцкія выбары ў Славаччыне 2006 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Парлямэнцкія выбары ў Славаччыне 2006 году адбыліся 17 чэрвеня 2006 году. На 150 месцаў Народнай Рады Славацкая Рэспублікі прэтэндавала 21 партыя. Найбольшую колькасьць мандатаў здабыла партыя «Курс — сацыяльная дэмакратыя» на чале з Робэртам Фіца. Шэсьць партыяў пераадолелі пяціпрацэнтны бар'ер, каб набраць прынамсі адно месца ў парлямэнце.

Першапачаткова выбары меліся прайсьці 16 верасьня 2006 году, аднак 8 лютага ўрад прапанаваў правесьці выбары раней, пасьля таго як партыя «Хрысьціянскі дэмакратычны рух» далучылася на ўрадавай кааліцыі. Прапанова была ўхваленая парлямэнтам 9 лютага і прэзыдэнтам 13 лютага. Першы раз у гісторыі славацкай незалежнай рэспублікі яе грамадзяне, якія жылі за мяжой былі злольныя аддаваць свае галасы цераз сваіх прадстаўнікоў.

Вынікі выбараў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

р • а  Канчатковыя вынікі парлямэнцкіх выбараў у Славаччыне 2006 году
Партыі Галасоў Месцаў Δ з 2006
Курс — сацыяльная дэмакратыя 671 185 (29,14%) 50 Green Arrow Up Darker.svg 25
Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія — Дэмакратычная партыя 422 815 (18,35%) 31 Green Arrow Up Darker.svg 3
Славацкая нацыянальная партыя 270 230 (11,73%) 20 Green Arrow Up Darker.svg 20
Партыя вугорскай кааліцыі 269 111 (11,68%) 20
Народная партыя — Рух за дэмакратычную Славаччыну 202 540 (8,79%) 15 Red Arrow Down.svg 21
Хрысьціянскі дэмакратычны рух 191 443 (8,31%) 14 Red Arrow Down.svg 1
Камуністычная партыя Славаччыны 89 418 (3,88%) 0 Red Arrow Down.svg 11
Вольны форум 79 963 (3,47%) 0

Наступствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле вынікаў выбараў левацэнтрысцкая партыя «Курс — сацыяльная дэмакратыя», папулісцкая «Народная партыя — Рух за дэмакратычную Славаччыну» і нацыяналістычная «Славацкая нацыянальная партыя» сфармавалі кіруючую кааліцыю. Прэм'ер-міністрам краіны стаў Робэрт Фіца.