Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай (Росіца)
Выгляд
(Перанакіравана з «Сьвята-Эўфрасіньнеўская царква (Росіца)»)
| Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай | |
Рэшткі званіцы Сьвята-Эўфрасіньнеўскай царквы | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Росіца |
| Каардынаты | 55°55′09,48″ пн. ш. 27°46′29,64″ з. д.HGЯO |
Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай на мапе Беларусі Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай | |
Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Росіцы. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы колішняга мястэчка, на беразе возера Росіцы. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Росіцы збудавалі ў 1866 годзе на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, пазьней будынак зруйнавалі. Захаваліся толькі рэшткі званіцы[1].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.