Камбрэ
| Камбрэ | |||||
| Населены пункт | |||||
Званіца ратушы, на якой Мартын і Мартына адбіваюць гадзіны | |||||
| |||||
| Краіна | Францыя | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Рэгіён | О-дэ-Франс | ||||
| Дэпартамэнт | Нор | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Mayor of Cambrai[d] | François-Xavier Villain[d][1] і Pierre François Félix Watier d'Aubencheul[d][2] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 18,12 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 41—101 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 50°10′36″ пн. ш. 3°14′08″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 32 897 чал. (2014) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 59400[3] | ||||
| Сайт | villedecambrai.com (фр.) | ||||
| Камбрэ на мапе Францыі Камбрэ | |||||
Камбрэ́ (па-француску: Cambrai) — горад на поўначы Францыі, у дэпартамэнце Нор рэгіёну О-дэ-Франс. Насельніцтва на 2014 год — 32 897 чалавек. Горад разьмешчаны на рацэ Шэльдзе за 52 км на поўдзень ад рэгіянальнага цэнтру Лілю і за 160 км на поўнач ад Парыжу. Камбрэ мае багатую гісторыю і, нягледзячы на разбурэньні, здолеў захаваць багатую архітэктурную спадчыну.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Антычны пэрыяд
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Першыя згадкі пра рымскае паселішча Камаракум (Camaracum) адносяцца да сярэдзіны IV стагодзьдзя: у гэты час франкі пачынаюць прасоўвацца на поўдзень, і паселішча набывае важнае стратэгічнае значэньне ў абароне супраць апошніх. Прыкладна ў гэты самы час адбылася і хрысьціянізацыя гэтых мясьцінаў. Каля 445 году паселішчам авалодалі франкі і яно становіцца цэнтрам невялічкага каралеўства, а ў 509 годзе — часткай ужо аб’яднанага Каралеўства франкаў на чале з Хлёдвігам.
Сярэднявечча
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У VI стагодзьдзі Камбрэ становіцца цэнтрам біскупства, а ў VII — сапраўдным горадам. У сакавіку 717 году пад Камбрэ адбылася бітва паміж Карлам Мартэлям (дзедам Карла Вялікага) з аднаго боку і Рагенфрэдам (маёрдомам Нэйстрыі) і Хільпэрыкам, якая паклала канец дынастыі Мэравінгаў.
У 843 годзе, паводле Вэрдэнскага дагавору аб падзеле Франскай імпэрыі, Камбрэ апынуўся ў складзе Сярэдняга каралеўства, а ў 925 годзе становіцца часткай Сьвятой Рымскай імпэрыі. Горад, які рос і багацеў, быў разрабаваны нарманамі ў 850 і 880 гадох, і выцярпеў аблогу вугорцаў у 953 годзе. У 1007 годзе імпэратар Генрых II распаўсюдзіў уладу біскупа на тэрыторыю ўсяго Камбрэзі, і Камбрэ становіцца незалежнай дзяржавай у складзе імпэрыі.
У XIII стагодзьдзі Камбрэ ўваходзіць у г.зв. Ганзу 17-ці гарадоў — хаўрус флямандзкіх гарадоў. У 1339 годзе горад выцярпеў аблогу ангельскага караля Эдуарда III. У XV стагодзьдзі біскупам Камбрэ становіцца Жан Бургундзкі, што ледзь не прывяло да анэксыі Камбрэзі Бургундыяй, але біскуп памёр, і наступным, хто паспрабаваў захапіць горад у 1477 годзе, быў Людовік XI, але гэтая спроба была няўдалай.
У XV—XVII стагодзьдзях Камбрэ становіцца важным цэнтрам музычнай культуры ўсіх Нідэрляндаў.
XVI—XVIII стагодзьдзі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XVI стагодзьдзі ў горадзе адбыліся шэраг важных гістарычных падзеяў: у 1508 годзе — падпісаньне Камбрэйскага дагавору, у 1529 годзе — Камбрэйскага міру, у 1556 годзе — Васэльскага замірэньня, а ў 1559 годзе — Като-Камбрэзійскага міру. У 1576 годзе Гішпанскія Нідэрлянды паўсталі супраць караля Філіпа II: нягледзячы на тое, што Камбрэ не падтрымаў паўстанцаў, канфлікт не абыйшоў і яго.
Пачынаючы з 1635 году, калі Францыя абвясьціла вайну Гішпаніі, цэлы шэраг ваенных канфліктаў закрануў і Камбрэ. Французы бралі горад у аблогу ў 1649 і 1657 гадох, але беспасьпяхова. Але ў 1677 годзе Людовік XIV усё ж здолеў захапіць Камбрэ, і ў наступным годзе былі падпісаныя Німвэгенскія мірныя дагавары, паводле якіх Гішпанія, у прыватнасьці, прызнавала Камбрэ францускім.
Напрыканцы XVIII стагодзьдзя горад моцна пацярпеў ад Францускай рэвалюцыі, калі шэраг гарадзкіх цэркваў, у т. л. сабор, будынак якога быў праданы аднаму гандляру, былі разбураныя.
XIX—XX стагодзьдзі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Франка-Пруская вайна горад не закранула.
Але ў XX стагодзьдзі Камбрэ з навакольлем становіцца арэнай баявых дзеяньняў Першай сусьветнай вайны: ужо ў 1914 годзе горад быў акупаваны немцамі, а ў 1917 і 1918 гадох пры Камбрэ адбыліся дзьве істотныя бітвы паміж брытанскімі і нямецкімі войскамі. У 1918 годзе, перад тым, як пакінуць горад, немцы зьнішчылі ратушу і муніцыпальныя архівы.
Моцна пацярпеў горад і ў часы Другой сусьветнай вайны: 17 траўня 1940 нямецкае люфтвафэ зьдзейсьніла бамбаваньне гораду, які на наступны дзень здаўся немцам. Затым, да 18 жніўня 1944 году, горад быў 18 разоў бамбаваны саюзьнікамі. Першыя амэрыканскія танкі ўвайшлі ў горад 2 верасьня 1944 году.
Пасьля вайны, з 1945 да 1981 году, улада ў горадзе належала прадстаўнікам хаўрусу левых.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- Бэфруа (XV стагодзьдзе)
- Двор бэгінак Нотр-Дам
- Двары бэгінак Сэн-Вааст і Сэн-Нікаля
- Сабор Нотр-Дам-дэ-Грас (1695-1703 гады)
- Калегіюм Езуітаў (XVII стагодзьдзе)
- Замак Шато-дэ-Ранэт
- Замак Шато-дэ-Сэль (XI стагодзьдзе)
- Цытадэль (XVII стагодзьдзе)
- Царква Сэн-Жэры (XVII—XVIII стагодзьдзі)
- Шпіталь Сэн-Жульен
- Гатэль Сымэнкур
- г.зв. Гішпанскі дом
- Палац Арцыбіскупаў
- Брама Нотр-Дам (1623 год)
- Парыская брама (Порт-дэ-Пары; XIV стагодзьдзе)
- Вежа Арке (XIV стагодзьдзе)
- Вежа Сэн-Фіякр (1390 год)
- Ратуша (1932 год)
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Камп-Лінтфарт, Нямеччына (з 1970)
- Шатагэ, Канада (з 1980)
- Гума, Люізіяна, ЗША (з 1986)
- Грэйўзэнд, Вялікабрытанія (з 1989)
- Эстэргом, Вугоршчына (з 1991)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гішпанскі дом
- Калегіюм Езуітаў
- Замак Шато-дэ-Сэль
- Ратуша
- Парыская брама
- Брама Нотр-Дам
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Après la démission de M. Legendre, M. Villain (RPR) est élu maire de Cambrai » — Le Monde, 1992.
- ↑ J.-M. Guyomarc’h Série : ils ont été maires de Cambrai, depuis la Révolution, jusqu’à aujourd’hui, et le premier faillit être empoisonné (фр.) // La Voix du Nord — Lille: 2026. — ISSN 0999-2189; 2491-3189
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.