Сьвятаслаў Карповіч
Сьвятаслаў Карповіч | |
| Дата нараджэньня | 15 сакавіка 1949 (76 гадоў таму) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Глоўсевічы, Слонімскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
| Месца вучобы | Беларускі політэхнічны інстытут (1971)[1] |
| Занятак | дасьледнік, прафэсар унівэрсытэту, вынаходнік |
| Навуковая сфэра | мэханіка |
| Месца працы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі |
| Вядомы як | распрацоўнік праграмных рухаў шматкаардынатных сыстэмаў аўтаматызаванага абсталяваньня |
| Навуковая ступень | доктар навук (1997) |
| Узнагароды | Дзяржаўная прэмія Беларусі (2000) |
Сьвятаслаў Яўгенавіч Карповіч (нар. 1949, Глоўсевічы, Слонімскі раён, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі мэханік-вынаходнік.
Аўтар навуковых працаў ў галіне: аналітычнай мэханікі прэзыцыйных мэханізмаў, робатаў і мэхатронных сыстэмаў; альгарытмізацыі матэматычных мадэляў выканаўчых мэханізмаў і сыстэмаў кіраваньня, пабудовы праграмных рухаў шматкаардынатных сыстэмаў аўтаматызаванага абсталяваньня. Доктар тэхнічных навук і прафэсар (1997). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000). З 1977 году працаваў у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі[2], дзе ў 1997 годзе стаў прафэсарам катэдры найвышэйшай матэматыкі. На 2022 год пад ягоным кіраўніцтва абаранілі 16 кандыдацкіх і 5 доктарскіх дысэртацыяў. Стварыў 20 вынаходзтваў і напісаў звыш 400 навуковых артыкулаў і 18 манаграфіяў[3], а таксама прынамсі 4 патэнты[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Аляксандар Болсун. Карповіч Сьвятаслаў Яўгенавіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — С. 97. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3
- ↑ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 15 сакавіка 2014. — № 48 (27658). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Карповіч Сьвятаслаў Яўгенавіч (рас.) // Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, 2022 г. Праверана 25 кастрычніка 2022 г.
- ↑ Карповіч Сьвятаслаў Яўгенавіч (рас.) // База патэнтаў Беларусі, 2022 г. Праверана 25 кастрычніка 2022 г.
| Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |