Перайсьці да зьместу

Кандэла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сьвечка (адзінка вымярэньня)»)

Кандэ́ла (пазначэньне: кд, cd) — адна зь сямі асноўных адзінак вымярэньня сыстэмы СІ, роўная сіле сьвятла, выпусканага ў зададзеным кірунку крыніцай манахраматычнага выпраменьваньня частатой 540·1012 гэрц, энэргетычная сіла сьвятла якога ў гэтым кірунку складае (1/683) Вт/ср.

Абраная частата адпавядае зялёнаму колеру. Чалавечае вока валодае найбольшай адчувальнасьцю ў гэтай вобласьці спэктра. Калі выпраменьваньне мае іншую частату, то для дасягненьня той жа сілы сьвятла патрабуецца бо́льшая энэргетычная інтэнсіўнасьць.

Раней кандэла вызначалася як сіла сьвятла, выпраменьванага чорным целам пэрпэндыкулярна паверхні пллошчай 1/60 см² пры тэмпэратуры плаўленьня плаціны (2042,5 К). У сучасным азначэньні каэфіцыент 1/683 абраны такім чынам, каб новае азначэньне адпавядала старому.

  • 1909 год уведзеная адзінка сілы сьвятла «міжнародная Сьвечка». Роўная сіле сьвятла кропкавай крыніцы ў такім кірунку, у якім ён выпускае сьветлавы струмень у 1 люмэн, раўнамерна разьмеркаваны ў целавым вугле 1 стэрадыян. 1 міжнародная Сьвечка роўная 1,005 кд. Выкарыстоўвалася з 1921 году (у СССР з 1925 году) па 1948 год.
  • 1948 год новая Сьвечка замяніла міжнародную Сьвечку.
  • 1967 год замест «новая Сьвечка» уведзена сучасная назва Кандэла.[1]

Сіла сьвятла, выпраменьваная сьвечкай, прыкладна роўная адной кандэле (па-лацінску: candela — сьвечка), таму раней гэтая адзінка вымярэньня звалася «сьвечкай», цяпер гэтая назва зьяўляецца састарэлай і не выкарыстоўваецца.

Сіла сьвятла тыпавых крыніц:

КрыніцаМагутнасьць, ВтПрыкладная сіла сьвятла, кд
Сьвечка1
Сучасная (2006 г) лямпа напальваньня100100
Звычайны сьвятладыёд0.0150.001
Звышяркі сьвятладыёд0.063
Сучасная (2006 г) флюарэсцэнтная лямпа20100

Кратныя і дзельныя адзінкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Кратныя Дзельныя
велічыня назва пазначэньне велічыня назва пазначэньне
101 кд дэкакандэладакдdacd 10-1 кд дэцыкандэладкдdcd
102 кд гэктакандэлагкдhcd 10-2 кд сантыкандэласкдccd
103 кд кілякандэлаккдkcd 10-3 кд мілікандэламкдmcd
106 кд мэгакандэлаМкдMcd 10-6 кд мікракандэламккдµcd
109 кд гігакандэлаГкдGcd 10-9 кд нанакандэланкдncd
1012 кд тэракандэлаТкдTcd 10-12 кд пікакандэлапкдpcd
1015 кд пэтакандэлаПкдPcd 10-15 кд фэмтакандэлафкдfcd
1018 кд экзакандэлаЭкдEcd 10-18 кд аттакандэлаакдacd
1021 кд зэтакандэлаЗкдZcd 10-21 кд зэптакандэлазкдzcd
1024 кд ётакандэлаІкдYcd 10-24 кд ёктакандэлаікдycd

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Люмэн — адзінка вымярэньня сьветлавога струменя

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Фотакінатэхніка. Энцыкляпэдыя. Гл.рэд. Е. А. Іофіс, М., «Савецкая Энцыкляпэдыя», 1981.