Люмінэсцэнтная лямпа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Флюарэсцэнтная лямпа»)
Віды: 2 верхнія — побытавыя (кампактныя), 2 ніжнія — трубкавыя

Люмінэсцэ́нтная ля́мпа (лац. luminis + escent — сьвятло + слабы) — ртутны газаразрадны сьвяцільнік нізкага ціску, што стварае бачнае сьвятло з ультрафіялетавага выпраменьваньня пры дапамозе люмінафора. Улучае электронны баляст(en) (электрасхема) для падтрыманьня і абмежаваньня току, што павышае ператварэньне цеплыні ў сьвятло да 45%. Сьвятлоаддача(en) ў сярэднім складае 55 люмэнаў/Ват[1]. Пры магутнасьці 12 Ват дае сьветлавы паток у 720 люмэнаў, як лямпа напальваньня на 60 Ват[2]. Тэрмін службы складае да 15 тыс. гадзінаў працы[3] (1 год і 8 месяцаў). Іншыя назовы: лямпа дзённага сьвятла, флюарэсцэнтная лямпа, сьвецень[4].

Люмінэсцэнтнае асьвятленьне

Побытавая (кампактная) зьмяшчае 2-5 міліграмаў ртуці[5]. Прамысловая зьмяшчае 30—100 міліграмаў ртуці. Пры разьбіцьці сьмяротнае атручаньне чалавека выклікае ўдыханьне 150 міліграмаў выпаранай ртуці[6]. Для перапрацоўкі ртутных адкідаў выкарыстоўваецца нагрэў да газападобнага стану з наступным астуджэньнем да цьвёрдага[5]. Таксама здароўю шкодзіць сіні складнік спэктра выпрамяненьня, што ўзьнікае ад газавага разраду ў парах ртуці[7].

Распрацоўка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвяцільнік з электронным балястам

У 1934 г. у Іст-Кліўлэндзе(en) (акруга Каягога(en), штат Агаё, ЗША) інжынэр Джордж Інман (1905—1960) распрацаваў прататып люмінэсцэнтнай лямпы для «Джэнэрал Электрык». У 1938 г. пачаліся продажы. 30 красавіка 1939 г. вынаходзтва паказалі на адкрыцьці Сусьветнай выставы ў Нью-Ёрку. У 1941 г. Інмэн атрымаў адпаведны патэнт. У 1951 г. большасьць лямпаў у ЗША склалі люмінэсцэнтныя.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Беларусі люмінэсцэнтныя сьвяцільнікі вырабляе Берасьцейскі электралямпавы завод, які з 2013 г. таксама мае ўтылізатар ртутных лямпаў (УРЛ-2м) для перапрацоўкі адкідаў (нагрэў да +4000°C і астуджэньне да −2000 °C)[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Э. Блажэвіч. Эканомім // Газэта «Мёрскія навіны», 8 лютага 2013 г. Праверана 7 красавіка 2016 г.
  2. ^ Уладзіслаў Кулецкі, Сяргей Куркач. Нам не «да лямпачкі» // Зьвязда : газэта. — 1 ліпеня 2015. — № 123 (27981). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Кірыла Хілько. Самая прагрэсіўная тэхналёгія асвятленьня // Наша ніва : газэта. — 28 траўня 2014. — № 20 (857). — С. 10. — ISSN 1819-1614.
  4. ^ Уладзіслаў Гарбацкі. Беларуская дыяспарная мова і ейны досьвед супрацьстаяньня англіцызмам, русізмам ды іншым барбарызмам // Часопіс «ARCHE Пачатак», 13 сьнежня 2012 г. Праверана 7 красавіка 2016 г.
  5. ^ а б в Віктар Сабалеўскі. Пагрозы навакольнаму асяродзьдзю няма // Газэта «Чырвоная зорка», 17 красавіка 2014 г. Праверана 7 красавіка 2016 г.
  6. ^ Вольга Мядзьведзева. Здароўе — да лямпачкі // Зьвязда : газэта. — 9 лютага 2012. — № 26 (27141). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  7. ^ Настасься Панкратава. «Індэкс белага» ў музэйным міксе // Культура : газэта. — 20 жніўня 2011. — № 34 (1005).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]