Перайсьці да зьместу

Сураскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Сураскі замак, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 20:30, 25 студзеня 2022. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Помнік гісторыі і абарончай архітэктуры
Сураскі замак
Замчышча з боку Дзьвіны, 1893 г.
Замчышча з боку Дзьвіны, 1893 г.
Краіна Беларусь
Мястэчка Сураж
Каардынаты 55°24′31″ пн. ш. 30°43′18″ у. д. / 55.40861° пн. ш. 30.72167° у. д. / 55.40861; 30.72167Каардынаты: 55°24′31″ пн. ш. 30°43′18″ у. д. / 55.40861° пн. ш. 30.72167° у. д. / 55.40861; 30.72167
Заснавальнік Жыгімонт Аўгуст
Дата заснаваньня 1563
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сураскі замак на мапе Беларусі
Сураскі замак
Сураскі замак
Сураскі замак
Сураскі замак на Вікісховішчы

Сураскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Суражы. Знаходзіўся на левым беразе ракі Дзьвіны пры ўтоку Суражкі і Касплі. Існаваў у XVI—XVIII стагодзьдзях. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Стылізаваная выява замка зьмяшчаецца не гербе Суражу.

Плян забудовы Замчышча, 1778 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Драўляны замак у Суражы збудавалі ў 1563 годзе на загад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. Будаваньнем замка кіраваў ваявода віцебскі Стэфан Збараскі.

У 1616 і 1654 гадох замак захоплівалі маскоўскія войскі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Сураж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, замак перастаў існаваць.

Драўляны замак атачаўся земляным валам, відаць, толькі з усходу і поўначы, а з боку Касплі абараняўся крутым берагавым абрывам і шырокай ракой. Меў таксама драўляныя фартыфікацыі — гародні.

На рысунку («Чертеж», 1701 год), зробленым І. Цызыровым, стольнікам маскоўскага гаспадара Пятра I, фіксуюцца абарончыя сьцены замка бязь вежаў і два масты цераз роў. Па 1765 годзе замак меў вал шырынёй каля 11,5 мэтраў і паркан-астракол. Цераз абарончы роў да драўлянай замкавай брамы вёў мост[1].

  1. ^ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 448.
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213В000307