Струна (рака)
Струна | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Падлукі |
Вусьце | Страча |
Краіны басэйну | Беларусь, Летува |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць і Сьвянцянскі раён |
Даўжыня | 31 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,5 м³/с |
Плошча басэйну | 194 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,8 ‰ |
Струна́ — рака ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі й Летуве, правы прыток ракі Страчы (басэйн Нёману). Даўжыня 31 км (даўжыня ў межах Беларусі 18 км). Плошча вадазбору 194 км². Выдатак вады ў вусьці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Асноўны прыток — рака Пеляка.
Пачынаецца ў Летуве, перасякае граніцу на паўночным захадзе ад хутару Рудня. Цячэ паўночнымі схіламі Сьвянцянскіх градаў, упадае ў Страчу за 2 км на поўнач ад вёскі Вялікія Стаўпяняты.
Даліна трапэцападобная, яе шырыня 0,2—0,5 км у высокай плыні, 1—1,5 км у сярэдняй і нізкай. Абалона вузкая. Рэчышча на працягу 10,3 км каналізаванае: ад чыгуначнага моста на дарозе мястэчка Лынтупы — места Пабрадзе да вёскі Масьцяны (6,3 км) і перад вусьцем (4 км). У нізкай плыні прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск: 1994. С. 352
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 352
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Струна (рака) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў