Гэлена Раманоўская
Гэлена Раманоўская | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 13 (26) сьнежня 1908[1][2][3] |
Памерла | 17 траўня 1980[5][4][3][…] (71 год) |
Пахаваная | |
Бацькі | Ludwig Romanowsky[d] Frantishka Romanowska[d] |
Сужэнец | Станіслаў Шушкевіч[4] |
Дзеці | Станіслаў Шушкевіч[4] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, перакладніца |
Мова | польская мова |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Раманоўская.
Гэле́на Лю́двікаўна Рамано́ўская (крыпт. Мая Эр, па мужы Шушкевіч; 13 (26) сьнежня 1908, Менск, Расейская імпэрыя — 17 траўня 1980, Менск, БССР) — пісьменьніца. Сяброўка Саюзу пісьменьнікаў Беларусі з 1934 г. Маці дзяржаўнага дзеяча Станіслава Шушкевіча.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў сям’і чыгуначніка. Скончыла ў Менску польскую школу ды Польскі пэдагогічны тэхнікум імя Bronisława Wesołowskiego (1929) і Беларускі вышэйшы пэдінстытут (1934). Была сябрам польскай сэкцыі БелАПП (з 1929). Працавала настаўніцай у польскіх школах Койданава, потым у беларускай школе ў Менску. Адначасова працавала разам з У. Кавальскім на Беларускім радыё (1932—1937), дзе двойчы на тыдзень вяліся польскія перадачы, а таксама ў менскай газэце «Оrkа». У пасьляваенныя гады працавала настаўніцай у менскіх школах. Удзельнічала ў працы 1-га зьезду польскіх пралетарскіх пісьменьнікаў у Менску (1931), як дэлегат ад польскай сэкцыі ССП БССР — у рабоце 1-га Усесаюзнага зьезду савецкіх пісьменьнікаў (1934). Тады ж была запрошана да Н. К. Крупскай і ўручыла ёй свае кнігі. Літаратурная дзейнасьць Раманоўскай была спыненая ў сувязі з арыштам яе мужа — беларускага паэта С. Шушкевіча. Пахавана на Паўночных могілках Менску.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Z wiosną w zawody. Mińsk. 1933.
- Pachnie ziemia. Powieść. Mińsk. 1934.
- W walce o Sowiety. Inscenizacja dla dzieci w 3-ch obrazach. Mińsk. 1934.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/helena-romanowska
- ^ http://ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/helena-romanowska
- ^ а б в г Helena Szuszkiewiczowa (Romanowska) (13 Dec 1908 - 17 May 1980) // ВікіДрэва (анг.) — 2005.
- ^ а б в г Knowledge Graph — 2012.
- ^ Helena Romanowska // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кучар А. Ліса ў воўчай скуры // Літаратура і мастацтва. 30 ліпеня 1937.
- Гапава В. І. Раманоўская Гэлена. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1995. С. 147.
- Грышкевіч В. М. Раманоўская Гэлена. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1995. С. 148.