Перайсьці да зьместу

Станіслаў Нядзьведзкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Станісла́ў Нядзьве́дзкі (каля 1890, Путнікі, цяпер у Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці — 1943, цяпер у Вялейскім раёне Менскай вобласьці) — беларускі пратэстанцкі дзяяч, пастар цэркваў ХВЭ ў ваколіцах Вілейкі, Радашкавіч і Маладэчна[1] (цяпер на Меншчыне).

Нарадзіўся каля 1890 року ў вёсцы Путнікі пад Радашкавічамі. Празь перасьлед уцёк у Прыбалтыку, працаваў у порце[2].

На пачатку XX стагодзьдзя разам з братам Стэфанам зьехаў на заробкі ў ЗША, дзе ў 1908 стаў гаспадаром невялікай абутковай фабрыкі. У 1915 ажаніўся з украінкай Соф’яй Дайнэкай, жылі ў Нью-Ёрку. У 1922 цяжка захварэў, а ацалеўшы, прысьвяціў сябе служэньню Госпаду і далучыўся да царквы хрысьціянаў веры эвангельскай, створанай украінцам Іванам Варанаевым. Жонка ягоная таксама неўзабаве ўверавала.

У 1924 року Станіслаў Нядзьведзкі быў высьвячаны на служэньне і вырашыў вярнуцца на радзіму. Пачаў з пропаведзяў у Радашкавічах, а праз год былі збудаваныя дамы малітвы ў вёсках Путнікі, Пяцюлі і Красоўшчына. Надалей цэрквы былі адчыненыя і ў шмат якіх іншых вёсках таго рэгіёну — агулам 16 цэркваў.

Быў адным з заснавальнікаў Віленскага Амэрыканскага камітэту[3][4].

У 1938 року польскія ўлады забаранілі Станіславу Нядзьведзкаму жыць у радыюсе 100 кілямэтраў ад граніцы з СССР, і ён быў вымушаны зьехаць з памежных Радашкавічаў у Вільні, дзе мешкаў да 1941[5].

Арыштаваны і расстраляны ў 1943 року нацыстамі[6] па даносе здрадніка, які паведаміў, што Нядзьведзкі прапаведаваў у царкве пра тое, што нямецкая ўлада неўзабаве абрынецца[7].

  1. Справка Зводны электронны каталёг сыстэмы карпаратыўнай каталёгізацыі. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 27 кастрычніка 2013 г.
  2. Г.М. Сысоев. (11 сакавіка 2013) История церкви (рас.). Религиозная община Церковь христиан веры евангельской г.п. Радошковичей. Праверана 27 кастрычніка 2013 г.
  3. Алег Латышонак. Беларускія палітыкі і пратэстанты. Ад «Гомона» да Грамады // Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух на пачатку XX стагодзьдзя: артыкулы і ўспаміны / Уклад. А. Латышонка, С. Акінчыца. — Мн.: Кнігазбор, 2006. — ISBN 985-6824-19-2
  4. З матэрыялаў II аддзелу Генэральнага штабу Польскай Рэспублікі // Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух на пачатку XX стагодзьдзя: артыкулы і ўспаміны / Уклад. А. Латышонка, С. Акінчыца. — Мн.: Кнігазбор, 2006. — ISBN 985-6824-19-2
  5. В.Франчук. (21 жніўня 2011) Восстановление деятельности пятидесятнической церкви на западе Украины и Белоруси (рас.) Праверана 27 кастрычніка 2013 г.
  6. С. Акинчиц. История христиан веры евангельской в Беларуси // Авт. сост. М.В. Цвилик; Под ред. В.И. Новицкого Вопросы совести и религиозных организаций в Республике Беларусь : Сборник документов и материалов. — Мн.: Четыре четверти, 2005. — С. 321. — ISBN 985-6734-40-1.
  7. М.И. Чернов (М.И. Одинцов). Всепольский союз христиан веры евангельской (рас.) Российское объединение исследователей религии Праверана 27 кастрычніка 2013 г.