Васіль Тышкевіч: розьніца паміж вэрсіямі
Створана старонка са зьместам '{{Шляхціч | Імя = Васіль Тышкевіч | Поўнае імя = | Арыгінальнае імя = | Жанчына = | ...' |
д пунктуацыя |
||
Радок 32: | Радок 32: | ||
'''Васіль Тышкевіч''' ([[1492]] — [[13 жніўня]] [[1571]]) — дзяржаўны дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. [[Маршалак гаспадарскі]] ([[1646]]—[[1658]]), ваявода [[ваявода падляскі|падляскі]] ([[1558]]—[[1569]]) і [[ваявода смаленскі|смаленскі]] (з [[1569]]). |
'''Васіль Тышкевіч''' ([[1492]] — [[13 жніўня]] [[1571]]) — дзяржаўны дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. [[Маршалак гаспадарскі]] ([[1646]]—[[1658]]), ваявода [[ваявода падляскі|падляскі]] ([[1558]]—[[1569]]) і [[ваявода смаленскі|смаленскі]] (з [[1569]]). |
||
Вялікі князь [[Жыгімонт Ваза]] надаў Васілю Тышкевічу тытул графа «на [[Лагойск|Лагойску]] і [[Бярдычаў|Бярдычаве]]» ([[5 лістапада]] [[1569]]) Трымаў [[Краснасельскае староства|Краснасельскае]], [[Чаркаскае староства|Чаркаскае]], [[Канеўскае староства|Канеўскае]] ([[1536]]), [[Менскае староства|Менскае]] ([[1544]]), [[Ваўкавыскае староства|Ваўкавыскае]] ([[1546]]), [[Пінскае староства|Пінскае]] ([[1569]]), [[Бабруйскае староства|Бабруйскае]] і [[Гайнаўскае староства|Гайнаўскае]] староствы. |
Вялікі князь [[Жыгімонт Ваза]] надаў Васілю Тышкевічу тытул графа «на [[Лагойск|Лагойску]] і [[Бярдычаў|Бярдычаве]]» ([[5 лістапада]] [[1569]]). Трымаў [[Краснасельскае староства|Краснасельскае]], [[Чаркаскае староства|Чаркаскае]], [[Канеўскае староства|Канеўскае]] ([[1536]]), [[Менскае староства|Менскае]] ([[1544]]), [[Ваўкавыскае староства|Ваўкавыскае]] ([[1546]]), [[Пінскае староства|Пінскае]] ([[1569]]), [[Бабруйскае староства|Бабруйскае]] і [[Гайнаўскае староства|Гайнаўскае]] староствы. |
||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
Вэрсія ад 02:24, 14 сьнежня 2010
Васіль Тышкевіч | |
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1492 |
Памёр | 13 жніўня 1571 |
Пахаваны | |
Род | Тышкевічы |
Бацькі | Тышка Каленіковіч |
Дзеці | Астафій Васілевіч Тышкевіч[d], Юры Тышкевіч і Каленік Тышкевіч[d] |
Васіль Тышкевіч (1492 — 13 жніўня 1571) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (1646—1658), ваявода падляскі (1558—1569) і смаленскі (з 1569).
Вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Васілю Тышкевічу тытул графа «на Лагойску і Бярдычаве» (5 лістапада 1569). Трымаў Краснасельскае, Чаркаскае, Канеўскае (1536), Менскае (1544), Ваўкавыскае (1546), Пінскае (1569), Бабруйскае і Гайнаўскае староствы.
Біяграфія
Сын Тышкі Каленіковіча, брат Івана, Гаўрыла, Міхала і Лявона.
Быў у магнацкай апазыцыі ў дачыненьні да Жыгімонта Аўгуста датычна складаньня уніі з Каралеўствам Польскім. З прычыны выступленьня супраць Люблінскай уніі яго пазбавілі пасады ваяводы падляскага і прызначылі ваяводам смаленскім.
Удзельнічаў у бітвах з крымскімі татарамі. Езьдзіў з пасольствамі ў Крымскае ханства і Маскву.
З праваслаўя перайшоў у кальвінізм[1].
Памёр 13 жніўня 1571. На ягоным надмагільлі высеклі герб і надпіс па-руску:
Въ лето отъ Начотения Господа Бога и Спаса нашего Иисуса Христа 1571 месяца Августа 13 дня въ неделю, преставился раб Божій панъ Василий Тишковичъ Воевода Смоленскій Староста Менскій и Пинскій. Положен въ Храме Благовещенія Богородицы, въ монастыри Супрасльскомъ. | ||
У наш час магільны камень Васіля Тышкевіча знаходзіцца ў музэі Віленскага ўнівэрсытэту.
Крыніцы
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Тышкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 682.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
- Васіль Тышкевіч. Віртуальны музей горада Лагойска!. Праверана 14 сьнежня 2010 г.