Бабёр: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: bat-smg:Bėbros
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: be:Бабёр еўрапейскі; касмэтычныя зьмены
Радок 1: Радок 1:
{{Іншыя значэньні}}
{{Іншыя значэньні}}
[[Выява:Beaver pho34.jpg|міні|200пкс|Бабёр рачны эўрапейскі]]
[[Файл:Beaver pho34.jpg|міні|200пкс|Бабёр рачны эўрапейскі]]
[[Выява:Belarus-Beaver Felled Tree near Islach River-1.jpg|міні|200пкс|Паваленае дрэва каля ракі [[Іслач]]]]
[[Файл:Belarus-Beaver Felled Tree near Islach River-1.jpg|міні|200пкс|Паваленае дрэва каля ракі [[Іслач]]]]


'''Бабёр, бабёр рачны''' ({{мова-la|Castor fiber}}) — жывёліна атраду ''грызуноў'', сямейства ''бабровых''. Паўвадзяная жывёліна, жыве на [[рака|рэках]], старыцах, некаторых [[возера|азёрах]] і каналах з багатай узбярэжнай расьліннасьцю. Жыве сем'ямі ў норах або «хатачках» вышынёй да ''3 метраў'' і дыямэтрам у падставы да ''12 метраў''.Будуе плаціны, часам даўжынёй да ''100—200 метраў''.
'''Бабёр, бабёр рачны''' ({{мова-la|Castor fiber}}) — жывёліна атраду ''грызуноў'', сямейства ''бабровых''. Паўвадзяная жывёліна, жыве на [[рака|рэках]], старыцах, некаторых [[возера|азёрах]] і каналах з багатай узбярэжнай расьліннасьцю. Жыве сем'ямі ў норах або «хатачках» вышынёй да ''3 метраў'' і дыямэтрам у падставы да ''12 метраў''.Будуе плаціны, часам даўжынёй да ''100—200 метраў''.
Радок 23: Радок 23:
[[ba:Ҡондоҙ]]
[[ba:Ҡондоҙ]]
[[bat-smg:Bėbros]]
[[bat-smg:Bėbros]]
[[be:Бабёр]]
[[be:Бабёр еўрапейскі]]
[[bg:Европейски бобър]]
[[bg:Европейски бобър]]
[[br:Avank Eurazia]]
[[br:Avank Eurazia]]

Вэрсія ад 05:19, 15 красавіка 2010

Бабёр рачны эўрапейскі
Паваленае дрэва каля ракі Іслач

Бабёр, бабёр рачны (па-лацінску: Castor fiber) — жывёліна атраду грызуноў, сямейства бабровых. Паўвадзяная жывёліна, жыве на рэках, старыцах, некаторых азёрах і каналах з багатай узбярэжнай расьліннасьцю. Жыве сем'ямі ў норах або «хатачках» вышынёй да 3 метраў і дыямэтрам у падставы да 12 метраў.Будуе плаціны, часам даўжынёй да 100—200 метраў.

У мінулым зьяўляўся важкім аб'ектам паляваньня. Косткі бабра знойдзеныя пры раскопках гарадзішчаў 6—12 стагодзьдзяў. Вядомыя граматы 14-16 стагодзьдзяў, выдадзеныя манастырам і прыватным асобам на ўгоддзі з бабровымі гонамі (месцамі адлову баброў) каля Полацка, Маладзечна, Слуцка. У 16 стагодзьдзі статутамі ВКЛ былі вызначаныя меры па ахове баброў. У 18 стагодзьдзі бабёр яшчэ быў распаўсюджаны на Прыпяці, Піне, Бярэзіне, Ясельдзе, Сьвіслачы, да сярэдзіны 19 стагодзьдзя захаваўся толькі на Бярэзіне й паўднёвых прытоках Прыпяці, да пачатку 20 стагодзьдзя амаль цалкам зьнік (засталіся невялікія селішчы на Бярэзіне, Сожы й Нёмане). У 1925, у мэтах захаваньня і павелічэньня беларускай папуляцыі бабра, быў створаны Бярэзінскі запаведнік. У 1931-1932 было ўлічана 54 бабровыя «хатачкі», у 193395, у 1947147.

Найбольш распаўсюджаны падвід — Бабёр рачны эўрапейскі. Даўжыня цела 66-92 сантымэтры, хваста - 22-34 сантымэтры, вага цела да 30 кіляграмаў. Афарбоўка сьветлая (каштанава-бурая, сьветла-бурая) або цёмная (чорна-бурая, амаль чорная). Цёмныя бабры характэрныя для басэйнаў Сожа й Нёмана. Пальцы задніх канечнасцяў злучаныя плавальнай перапонкай. Хвост плоскі, пакрыты цёмна-шэрымі рагавымі шчыткамі. Зубы ў бабра растуць (рэгенэруюць) усё жыцьцё, таму што ён сточвае іх аб цьвёрдыя пароды дрэваў. Палавая паўнавартасьць наступае на трэцім годзе жыцьця. Гон (шлюбны сэзон) — у студзені-лютым. Бабраняты (ад двух да пяці) зьяўляюцца ў красавіку-траўні. Сілкуецца травяністымі й дрэўнымі раслінамі. На зіму робіць падводныя запасы корму.

Занесены ў Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь.

У Бабруйску ў 2006 годзе быў пастаўлены помнік бабру.

Вонкавыя спасылкі

Бабёрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў