Розьніца паміж вэрсіямі «Казімер Сваяк»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
д
д (→‎Пасьля высьвячэньня на сьвятара: + унутраная спасылка)
У [[1917]]—[[1919]] хварэў, зноў паехаў у Закапанэ, дзе адначасова працаваў капэлянам кліматычнага шпіталя. У ліпені [[1919]] сабраўся дадому, у Клюшчаны. Па дарозе заехаў да сябра — ксяндза [[Вінцук Адважны|Я. Германовіча]] (Вінцук Адважны) у [[Лапеніцы|Лапеніцу]], што пад [[Ваўкавыск]]ам. Там К. Стаповіч выступаў з казаньнямі па-беларуску, прычыніўся да арганізацыі школ. У выніку зьявіўся пратэст, падпісаны мясцовымі ксяндзамі, супраць ужываньня беларускай мовы ў касьцёле.
 
Узімку [[1919]]—[[1920]] — зноў у Закапанэ. З гэтага часу яго творы — вершы, апавяданьні, эсэ, філязофскія этуды, гумарэскі, публіцыстычныя артыкулы рэлігійнага і літаратурна-крытычнага зьместу, у тым ліку нарыс пра [[Францішак Багушэвіч|Ф. Багушэвіча]], нататку пра аповесьць «Дзьве душы» М. Гарэцкага, пачынаюць друкаваць ў віленскіх беларускіх пэрыядычных выданьнях. З Закапанэ прыехаў у [[Пабродзе]], дзе закончыў пісаць навуковую працу аб уніі на Беларусі для рэдакцыі «Крыніцы». Калі пачалася савецка[[польска-польскаясавецкая вайна]], К. Стаповіч пераяжджае з Пабродзя ў Клюшчаны, дзе падчас прыходу Чырвонай арміі заступае ўцёклага пробашча, а таксама і пробашча ў Буйвідзях.
 
У канцы [[1920]] К. Стаповіч атрымлівае разьмеркаваньне ў [[Засьвір]], дзе служыў ў напаўразбураным кармяліцкім саборы, пераробленым пасьля паўстаньня [[1863]] году ў праваслаўную царкву. К. Стаповіч стаў першым пробашчам пасьля аднаўленьня касьцёла, тоўстыя і вільготныя сьцены будынка былі шкоднымі для яго здароўя. З-за даносу недобразычліўцаў хутка К. Стаповічу было забаронена служыць на беларускай мове, нават уладамі быў учынены ператрус з мэтаю знайсьці беларускамоўную літаратуру.

Навігацыйнае мэню