Спадар
Спада́р — ветлівая форма звароту да мужчыны ў беларускай мове (нароўні з «панам»[1]). Жаночая форма зваротку — спадарыня або спадарычна (да незамужняй), пры звароце да грамады — спадарства.
Этымалёгія слова «спадар», магчыма, узыходзіць да тэкстаў літоўскага (старабеларускага) пэрыяду разьвіцьця мовы.
Паводле Яна Станкевіча крывіцкае слова «спадар» адпавядае расейскайму «господин» і польскаму «pan», «спадарыня» — выразам «госпожа» і «pani» адпаведна, а «спадарычна» — «барышня» і «panna» адпаведна, і паходзіць ад аднаго з значэньняў слова «гаспадар» пры хуткім вымаўленьні і адпаду пачатковага «га».[2]
Паводле Лявона Луцкевіча, за польскім часам быў фэльетон «Дзівосы і сьмяхоты Янкі Станкеўчыка», дзе, сярод іншага, тлумачылася, што «спадар» — не ад выразу «спадаць галавою», а ад молі, якая «гаспадару» ў кітабе першы склад ад’ела.
Вялікалітоўскі паэт Андрэй Рымша пісаў:[3]
Зараз можеш познати, иж суть в дому зацным
Зъдавна славных Сапегов. Тые з предков своих
Заквитывали в цнотах, знать во лилиях троих,
При которых з оружъем конъный воин стоить
Знаком того, иж ся з них ни один не боить
Служить своим сподарем ку кождой потребе,
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Аляксандра Анцэлевіч. Колькі крокаў ад «девушки» да «паненкі»? // «Народная газета» №146, 25 ліпеня 2007.
- ^ Я. Станкевіч. Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш. / Пасьляслоўе В. Вячоркі. 3-е выд. — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. — 77 с. ISBN 5-343-01322-8. [1]
- ^ Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад., прадм. і камент. А. У. Бразгунова. — Мн., 2011. — С. 54. — 901 с — (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі). — 400 экз. — ISBN 978-985-08-1291-9
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |