Соф’я Яноўская
Соф’я Яноўская | |
Дата нараджэньня | 19 (31) студзеня 1896[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | Пружаны, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 24 кастрычніка 1966[1][2][3] (70 гадоў) |
Месца сьмерці | Масква, РСФСР |
Прычына сьмерці | цукровы дыябэт |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | матэматык, гісторык, рэвалюцыянэр |
Навуковая сфэра | асновы матэматыкі, матэматычная лёгіка, філязофія, гісторыя матэматыкі |
Месца працы | МДУ |
Вядомая як | стваральніца савецкай школы філязофіі матэматыкі |
Сябра ў | Moscow Mathematical Society[d] |
Навуковая ступень | доктар фізыка-матэматычных навук[d][1] (1935) |
Навуковы кіраўнік | Самуіл Шатуноўскі[d][4] |
Вучні | Э. Я. Бахмуцкая, І. Г. Башмакова, Д. П. Горскі, І. І. Ліхалетаў, Т. Л. Майстрова, Л. Е. Майстроў, Б. Ю. Пільчак, А. Е. Райк, К. А. Рыбнікаў. |
Узнагароды |
Со́ф’я Алякса́ндраўна Яно́ўская (31 студзеня 1896, Пружаны — 24 кастрычніка 1966, Масква) — савецкі матэматык, філёзаф, пэдагог, стваральніца савецкай школы філязофіі матэматыкі. Доктар фізыка-матэматычных навук (1935), прафэсарка (1931).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў жыдоўскім мястэчку Пружана Гарадзенскай губэрні (цяпер у Берасьцейскай вобласьці) ў сям’і рахункавода Аляксандра Нэймарка.
У 1914, па сканчэньні гімназіі, паступіла на прыродазнаўчае аддзяленьне Вышэйшых жаночых курсаў у Адэсе.
Падчас Грамадзянскай вайны і інтэрвэнцыі сілаў Антанты удзельнічала ў адэскім бальшавіцкім падпольлі і працы падпольнага Чырвонага Крыжа. У лістападзе 1918 далучылася да КП(б)У. Падчас адступленьня белагвардзейцаў з Адэсы Яноўская разам з групай чырвонаармейцаў былая паланёная і ледзь пазьбегла кары. Падчас расстрэлу яна здолела выратавацца, упаўшы ў раку і сплыўшы.
У 1919 прыехала ў Елісаветград, дзе далучылася да шэрагаў Чырвонае Арміі. Была сьпярша палітчырвонаармейцам, а пасьля памочніцай рэдактара газэты «Красная армия» ў Палітуправе 12-й Арміі.
1920—1923 — у Адэскім губкаме партыі.
У 1923—1929 навучалася ў Інстытуце чырвонай прафэсуры, адначасна выкладала матэматыку, кіравала сэмінарам для студэнтаў і асьпірантаў у Маскоўскім унівэрсытэце. У 1928 выйшла першая праца Яноўскай у галіне філязофіі матэматыкі — «Катэгорыя колькасьці ў Гегеля і сутнасьць матэматыкі». У 1930 выдала працу «Ідэалізм у сучаснай філязофіі матэматыкі». У 1931 атрымала званьне прафэсара, а ў 1935 — навуковую ступень доктара фізыка-матэматычных навук без абароны дысэртацыі.
У 1935 року падчас візыту Людвіга Вітгенштайна ў СССР суправаджала яго ў Маскве і раіла адмовіцца ад ідэі застацца жыць у Савецкім Саюзе.
У 1936 упершыню ў СССР стала чытаць лекцыі па матэматычнай лёгіцы.
З пачаткам нямецка-савецкай вайны эвакуяваная разам з МДУ ў Перм. У 1943—1959 — загадчыца катэдры гісторыі матэматыкі і матэматычнай лёгікі. У 1959 узначаліла створаную ў Маскоўскім унівэрсытэце катэдру матэматычнай лёгікі. Сярод яе студэнтаў быў вугорскі матэматык Імрэ Лакаташ.
Узнагароджаная ордэнам Леніна (1959).
Працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Категория количества у Гегеля и сущность математики // Под знаменем марксизма. — 1928. — № 3;
- Гегель и математика / С.Яновская, Э.Кольман // Под знаменем марксизма. — 1930. — № 11 — 12;
- Математические рукописи Маркса // Книга и пролетарская революция. — 1933. — № 2;
- О так называемых «определениях через абстракцию» // Сб. статей по философии математики. — М., 1936;
- Логика математическая. [В соавт.] // БСЭ. — Т.37. — М., 1938;
- Основания математики и математическая логика // Математика в СССР за 30 лет. — М., 1949;
- Из истории аксиоматики // Историко-математические исследования. Вып.11. М., 1958;
- Математическая логика и основания математики // Математика в СССР за 40 лет. 1917—1957. — Т.1. — М., 1959;
- Проблемы анализа понятий науки и новейший неопозитивизм // Вопросы философии. — 1961. — № 6;
- Преодолены ли в современной науке трудности, известные под названием «апории Зенона»? // Проблемы логики. — М., 1963. — Стр. 116—136.
- О философских вопросах математической логики // Проблемы логики. — М., 1963;
- Предисловие // Маркс К. Математические рукописи. — М., 1968;
- Методологические проблемы науки. — М., 1972.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ^ а б Sofia Aleksandrovna Janovskaja // FemBio database (ням.)
- ^ а б https://www.agnesscott.edu/lriddle/women/jana.htm
- ^ Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Башмакова, П.Г., Марков, А.А., Успенский, В.А., Юшкевич, А.П. и др. С.А. Яновская. К 70-летию со дня рождения // Успехи математических наук. — 1966. — В. 3 (129). — Т. 21. — С. 239—247.
- К 100-летию Софьи Александровны Яновской. Сборник статей // Историко-математические исследования. — ТОО Янус-К, 1997. — № 37 (2). — С. 105—127.
- Софья Александровна Яновская (к шестидесятилетию со дня рождения) // Успехи математических наук. — 1956. — Т. 11. — № 3(69). — С. 219–222.
- Софья Александровна Яновская // Женщины — революционеры и учёные. — 1982.
- Софія Аляксандраўна Яноўская // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 419.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Успаміны Барыса Кушнэра (рас.) ў часопісе «Вестник online»
- Успаміны Барыса Кушнэра (рас.) ў альманаху «Еврейская старина»
- Нарадзіліся 31 студзеня
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Памерлі 24 кастрычніка
- Памерлі ў 1966 годзе
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Дактары фізыка-матэматычных навук
- Кавалеры ордэна Леніна
- Нарадзіліся ў Пружанах
- Савецкія матэматыкі
- Савецкія філёзафы
- Матэматыкі XX стагодзьдзя
- Жанчыны-навукоўцы
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расеі
- Сябры КПСС
- Памерлі ў Маскве
- Памерлі ад дыябэту
- Беларускія жыды