Соль (Славаччына)
| Соль | |||
| Населены пункт | |||
Управа вёскі Соль | |||
| |||
| Краіна | Славаччына | ||
|---|---|---|---|
| Край | Прэшаўскі | ||
| Рэгіён | Верхні Зэмплін | ||
| Першыя згадкі | 1252 | ||
| Дата заснаваньня | 1252 | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Староста | Ёзэф Бэрта[1] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | |||
| Вышыня НУМ | 140 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 48°55′48″ пн. ш. 21°36′00″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 057 | ||
| Паштовы індэкс | 094 35 | ||
| NUTS | 529176 | ||
| Нумарны знак | VT | ||
| Сайт | obecsol.sk | ||
| Соль на мапе Славаччыны Соль | |||
Соль (па-славацку: Soľ) — вёска ў раёне Уранаў над Топляй Прашаўскага краю Славаччыны. Насельніцтва на 2021 год — 2629 чалавек.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У вёсцы працякае ручай Сланы потак, які ўпадае ў раку Топлю.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска Соль — адна з найстарэйшых вёсак Усходняй Славаччыны(sk). Дзякуючы выгаднаму геаграфічнаму становішчу ў даліне ракі Топля мясьціна была заселеная людзьмі яшчэ ў каменным веку.
Першая пісьмовая згадка пра Соль датаваная 1252 рокам. У грамаце, выдадзенай эгерскай капітулай, паведамляецца, што зэман(sk) Чыж з Маравянаў пры падзеле маёмасьці свайго брата Філка падараваў Соль зь іншымі маёнткамі свайму брату Штэфану й ягоным нашчадкам, што ўсе пацьвердзілі перад капітулаю ў прысутнасьці сьведак[4]. Назва вёскі паходзіць ад трох салёных крыніцаў блізу вёскі. Гэтай сольлю жыхары карысталіся ў прыгатаваньні ежы да Першай сусьветнай вайны.
Улетку 1831 року ў вёсцы пачалася эпідэмія халеры, пасьля якое выбухнула вялікае сялянскае паўстаньне.
У XIX стагодзьдзі ў Солі існавала вялізная жыдоўская грамада, дзейнічала сынагога і рэлігійная школа.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У вёсцы дзейнічае базавая школа, дзіцячы садок.
Рыма-каталіцкі касьцёл канца XV стагодзьдзя ў гатычным стылі, перабудаваны ў XVII стагодзьдзі ў барокавым стылі, у 1884 року — у нэагатычным стылі. Пратэстанцкі дом малітвы 1793 року зь вежаю 1864 року.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]XXI стагодзьдзе: 2012 — 2468 жыхароў; 2015 — 2516 жыхароў.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На ўскрайку вёскі знаходзіцца прыпыначны пункт неэлектрыфікаванай чыгункі па маршруце між Прэшавам і Гумэнным (праз Вранаў над Топляй і Страске).
У вёсцы знаходзіцца аўтобусны прыпынак. Вёска ляжыць на асноўнай дарозе між Прэшавам і Ўранавам над Топляй.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1627—1629 роках у эвангельскай пачатковай школе працаваў Якуб Якобэюс(sk), славацкі гуманіст, паэт і празаік.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Zoznam zvolených starostov a primátorov podľa obcí, miest a mestských častí (славацк.) Праверана 12 студзеня 2017 г.
- ↑ Hustota obyvateľstva - obce [om7014rr : Rozloha (Štvorcový meter)] — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic, 2025.
- ↑ Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr] (славац.) — Bratislava: ŠÚ SR, 2026.
- ↑ Marsina, R.: Codex diplomaticus et epistolaris Slovaciae. II., Bratislava 1987, s. 288—289 MOL Budapest, DL 2206
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Бачына школы (славацк.)