Перайсьці да зьместу

Слушкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Xqbot (гутаркі | унёсак) у 19:26, 29 ліпеня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Слушкі
Герб «Астоя»
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае

Слушкі (Słuški), Служкі — шляхецкі род гербу «Астоя» ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Паходжаньне

Пачынальнік роду — Ян (Іван), які жыў у XV ст. У часе ўзяцьця князем Сьвідрыгайлам Кіева (каля 14011404) ягоныя бацькі, імаверна, загінулі, а самога Яна вывезьлі ў Каралеўства Польскае, дзе ахрысьцілі паводле каталіцкага абраду. Ягоным апекуном быў польскі ўраднік Я. Шчакацінскі. Магчыма, праз выкананьне службы атрымаў мянушку Служка, якая зрабілася прозьвішчам. Каля 1429 ён атрымаў пасаду бургграфа Ольштына, а ў 1436 — польскую набілітацыю ад Уладзіслава III з гербам «Волга» (у далейшым прадстаўнікі роду карысталіся гербам «Астоя»). Памёр па 1472, меў 2 дачок і, імаверна, сына Амяльяна, які вярнуў спадчынныя маёнткі на Літве, у тым ліку Новы Двор каля Менску. Амяльян меў сыноў Рыгора і Івана. Рыгор (? — па 1517) быў дваранінам гаспадарскім, намесьнікам цырынскім. Імаверна, гэта ён згадваецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага (1528) як Слушка Амельяновіч, які выстаўляў 14 коньнікаў з двара гаспадарскага Менскага. Ад яго пайшоў далейшы род Слушкаў, ад Івана Амельяновіча — род Шпінскіх[1].

Найбольш вядомыя прадстаўнікі

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Слушкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 597.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Слушкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў