Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў (Слуцак)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў | |
Кляштар бэрнардынаў | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Слуцак |
| Каардынаты | 53°01′41,80″ пн. ш. 27°33′31,90″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | каталіцтва |
| Заснавальнік | Самуэль Аскерка[d] |
| Дата заснаваньня | XVII ст. |
| Дата скасаваньня | 1832 |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Слуцку. Знаходзіцца ў цэнтры места на гістарычнай Усьцінаўскай вуліцы[a], на беразе ракі Случы. Твор архітэктуры барока.
Комплекс Слуцкага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі будынак касьцёла (захаваліся падмуркі). У наш час кляштарны корпус знаходзіцца ў занядбаным стане.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1661 годзе старостам мазырскі Самуэль Аскерка запрасіў у Слуцак манахаў-бэрнардынаў і перадаў ім пляц, разьмешчаны насупраць старога замка. Тут збудавалі драўляны касьцёл, капліцу і кляштарны корпус. У 1734 годзе ў будынках праводзілася рэканструкцыя.
У 1770 годзе (паводле іншых зьвестак, у 1793 годзе[1]) на месцы драўлянага пачалося будаваньне мураванага кляштарнага корпуса.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Слуцак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1812 годзе згарэў драўляны касьцёл, па чым пачалося будаваньне мураванай сьвятыні.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар, касьцёл перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), кляштарны корпус прыстасавалі пад вайсковыя кашары. У 1852 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1933 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У былым кляштарным корпусе разьмясьціўся вайсковы камісарыят, пазьней — шпіталь. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Касьцёл
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Касьцёл — 1-нэфавая базыліка пад 2-схільным дахам. Сымэтрычны галоўны фасад завяршаўся фігурным франтонам з валютамі, сьцены падзяляліся пілястрамі, якія чаргаваліся з лучковымі аконнымі праёмамі.
Інтэр’ер аздаблялі 3 алтары. У касьцёле яшчэ ў канцы XIX ст. (паводле ўспамінаў сучасьнікаў) захоўвалася адмысловая скрыначка з сэрцам князя Гераніма Радзівіла.
Кляштар
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кляштарны корпус — 1-павярховы П-падобны ў пляне будынак, накрыты вальмавым дахам. Сьцены праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі. Куты будынка дэкаруюцца лапаткамі.
Плян калідорны. Сутарэньні перакрываюцца цыліндрычным і крыжовым скляпеньнямі, тут знаходзіліся пахаваньні слуцкіх князёў Радзівілаў.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старая графіка
- З мапы XVIII ст.
- Абмеры, 1844 г.
- Абмеры, 1844 г.
- 1921 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- 1914 г.
- 1914 г.
- 1914 г.
- 1914 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941—44 гг.
Слуцкая бэра
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Манахі-бэрнардыны вывялі сорт грушы «Слуцкая бэра»
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Чырвонаармейская
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кукуня В. Слуцкі касцёл і кляштар бернардзінцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 372.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 613Г000481 |