Брытагаловыя
Скінхэды (анг. skinheads — брытагаловыя; разм. скіны) — носьбіты маладзёвай падкультуры, што ўзьнікла ў 1968 годзе сярод падлеткаў прамысловых раёнаў Ангельшчыны. Першапачаткова наведвалі клюбныя канцэрты чарнаскурых перасяленцаў зь Ямайкі, каб паслухаць іх музыку — ска, рокстэдзі і рэгі. У канцы 1970-х гадоў 2-я хваля падкультуры пашырылася сярод дзяцей беспрацоўных. У якасьці забавы сталі выкарыстоўваць вулічныя бойкі з аднагодкамі ў суседніх раёнах гарадоў. У адзеньні пачалі пераважаць чорныя джынсы, шнураваныя вайсковыя чаравікі на тоўстай падэшве і кароткія курткі без каўняра. Таксама скіны сталі галіць галовы, адкуль узьнік назоў брытагаловыя. Адначасна прыхільнікі фашызму сярод старэйшага пакаленьня пачалі засноўваць клюбы для скінхэдаў, у сувязі з чым станавіліся для іх узорам перайманьня. З гэтага часу адзначаюцца зьбіваньні скінхэдамі чарнаскурых і азіяцкіх працоўных перасяленцаў[1].
У 1980-я гады падкультура атрымала пашырэньне за межамі Ангельшчыны. У пачатку 1980-х гадоў — у Швэцыі, Нідэрляндах, Заходняй Нямеччыне, Аўстрыі, ЗША і Канадзе. У сярэдзіне 1980-х — у Францыі, Бэльгіі, Даніі і Швайцарыі. Пасьля 1990-га году — у Польшчы, Чэхіі, Вугоршчыне, Нарвэгіі, Славеніі і Баўгарыі[1].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле зьвестак Упраўленьня аховы правапарадку Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь, на травень 2002 году ў Менску налічвалася каля 100 скінхэдаў, у іншых гарадах Беларусі — каля 50. Пераважна старшаклясьнікі сярэдніх школ і навучэнцы прафэйсійна-тэхнічных вучэльняў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Брытагаловыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |