Севярын Віславух
Севярын Віславух | |
Дата нараджэньня | 19 сакавіка 1900 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 28 лютага 1968 (67 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, адвакат |
Навуковая сфэра | гісторыя Беларусі і мэдыявістыка |
Месца працы | |
Бацька | Антоні Ісідар Віславух[d] |
Маці | Севярына Віславух |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Віславух.
Севярын Віктар Юзэф Віславух (па-польску: Seweryn Wiktor Józef Wysłouch; 19 сакавіка 1900, Пярковічы, Кобрынскі павет Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя — 28 лютага 1968, Уроцлаў, Польшча) — польскі прафэсар, гісторык дзяржавы і права.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да 11-гадовага веку выхоўваўся дома, а тады паступіў у прыватную мужчынскую гімназію ў Вільні. З пачаткам Першай сусьветнай вайны ў 1915 року вярнуўся ў сямейны маёнтак Пярковічы, дзе разам з братамі дапамагаў бацьку па гаспадарцы. У 1920 року пайшоў у войска, у якім служыў да 1923 року. Як шараговец пяхоты браў удзел у бітвах за Горадню, а пасьля ў шэрагах беларуска-літоўскай дывізіі генэрала Люцыяна Жалігоўскага хадзіў на Вільню(d). Па сканчэньні вайсковых курсаў паступіў ва Ўнівэрсытэт Стэфана Баторыя на факультэт права і грамадзкіх навук. На другім курсе (1925) выконваў абавязкі малодшага асыстэна, з 1927 року стаў намесьнікам старшага асыстэнта катэдры права народаў. 30 чэрвеня 1927 атрымаў дыплём магістра права. У 1927—1939 роках быў навуковым супрацоўнікам у тым жа ўнівэрсытэце. 18 студзеня 1932 атрымаў доктарскае званьне. Займаўся гісторыя і сучаснай праблематыкай земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага і нацыянальным меншасьцям, асабліва беларусам.
Да вайны займаўся таксама дзяржаўнымі справамі. У 1934 року стаў віленскім раднікам ад Блёку гаспадарчага адраджэньня Вільні.
Па вайне прафэсар (1945), прарэктар (1947—1952) Уроцлаўскага ўнівэрсытэту, адзін з заснавальнікаў ягонага юрыдычнага факультэту; у 1956—1958 быў ягоным дэканам.
Заснавальнік і дырэктар (1949—1953) уроцлаўскага аддзяленьня Заходняга інстытуту, сузаснавальнік Сылескага інстытуту ў Аполі, у 1957—1960 — кіраўнік ягонай навуковай рады.
Пахаваны на Грабішынскіх могілкаў Уроцлава.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Karol Jonca. Seweryn Wysłouch, w: Uczeni wrocławscy (1945—1979) (pod redakcją Jana Trzynadlowskiego), Ossolineum, Wrocław 1980
- Słownik historyków polskich (pod redakcją Marii Prosińskiej-Jackl), Wydawnictwo «Wiedza Powszechna», Warszawa 1994
- Нарадзіліся 19 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Кобрынскім павеце Расейскай імпэрыі
- Памерлі 28 лютага
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ва Ўроцлаве
- Пахаваныя на Грабішынскіх могілках Уроцлаву
- Выпускнікі Віленскага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Віленскага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Лодзкага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Ўроцлаўскага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
- Польскія гісторыкі права
- Польская шляхта
- Выкладчыкі ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя