Перайсьці да зьместу

Саюз Абароны Радзімы і Свабоды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Саюз Абароны Радзімы і Свабоды
Союз защиты Родины и Свободы
Іншыя назвы: Народны Саюз Абароны Радзімы і Свабоды
Ідэалёгія: Антыбальшавізм
Лідэры: Барыс Савінкаў
Штаб-кватэра: Масква, потым Рыбінск, затым Яраслаўль; Варшава
Дата фармаваньня: сакавік 1918 году
студзень 1921 году
Дата роспуску: ліпень 1918 году
1924 год
Праціўнікі: Бальшавікі
Колькасьць сябраў: каля 5 тысячаў
Удзел у канфліктах: Грамадзянская вайна ў Расеі
Буйныя акцыі: Яраслаўскае паўстаньне
Рыбінскае паўстаньне
Мурамскае паўстаньне

«Саюз Абароны Радзімы і Свабоды» (па-расейску: Союз защиты Родины и Свободы) — вайсковая антыбальшавіцкая арганізацыя часоў Грамадзянскай вайны ў Расеі, утвораная Барысам Савінкавым у сакавіку 1918 году з дазволу камандаваньня Добраахвотніцкай арміі, генэралаў Карнілава і Аляксеева.

Саюз Абароны Радзімы і Свабоды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ліпені 1918 году Саюз арганізаваў Яраслаўскае, Рыбінскае ды Мурамскае паўстаньні. Таксама рыхтаваліся паўстаньні ў Маскве й Казані, але арышты некаторых сяброў саюзу ў траўні 1918 году скасавалі іх. Пасьля задушэньня паўстаньняў арганізацыя фактычна распалася. Яна мела аддзяленьні ў Маскве, Рыбінску, Яраслаўлі, Мураме, Казані і іншых местах.

Народны Саюз Абароны Радзімы і Свабоды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 1921 году арганізацыя была адноўленая на нарадзе расейскіх эмігрантаў у Варшаве пад назвай Народны Саюз Абароны Радзімы і Свабоды (па-беларуску: Народный союз защиты Родины и Свободы). Цягам 1921—23 гадоў арганізацыя спрабавала весьці змаганьне і подрыўную дзейнасьць супраць бальшавіцкага рэжыму: добраахвотнікі з шэрагаў Народнага саюзу накіроўваліся ў СССР для арганізацыі баявых атрадаў і падпольных суполак з мэтаю процідзеяньня бальшавіцкай уладзе, набору прыхільнікаў і правядзеньня спробаў падняцьця народнага паўстаньня, каб скінуць бальшавізм[1].

Інфармацыйнае Бюро Народнага Союзу Абароны Радзімы і Свабоды кожны дзясяты дзень выдавала шматстаронкавыя (ня меней за 6-8 аркушаў) «Зводкі Інфармацыйнага Бюро НСАР і С» (па-расейску: «Сводки Информационного Бюро НСЗР и С»); Было выдадзена ня меней за 22 нумароў; Апошні зь вядомых — № 22, выдадзены 17 лістапада 1922 году.

У пачатку 1924 году асноўны кантынгент Народнага саюзу, дзейны на тэрыторыі Савецкага Союзу, быў зьнішчаны АДПК у ходзе апэрацыі «Сіндыкат-2». Лідэр НСАРіС Барыс Савінкаў быў арыштаваны ў тым жа годзе, а ў наступным забіў самога сябе.

Паводле сьведчаньняў М. Баравога, усе партызанскія арганізацыі:

На тэрыторыі БССР і за мяжой былі аб’яднаны Савінкаўскім «Саюзам Абароны Радзімы і Свабоды», зь якім у цесным кантакце працавалі Булак-Балаховіч і «Беларускі Палітычны Камітэт». Агульнае караўніцтва апэрацыямі належала «Галоўнаму штабу беларускіх партызанаў за мяжой».

Але Юрка Віцьбіч вызначае, што беларускія антысавецкія партызаны не маглі мець адзіны цэнтар, а кіраўніцтва Савінкава, Булак-Балаховіча, Саюзу Абароны Радзімы і Свабоды ды Беларускага палітычнага камітэту было ад мяжы да Бярэзіны, а ў рэдкіх выпадках — да Дняпра. Таксама паводле Савінкавага абвінаваўчага акта:

За пэрыяд з 1921 па 1923 год органамі ВЧК - ГПУ ліквідаваныя былі наступныя аддзелы «Саюзу Абароны Радзімы і Свабоды», якія займаліся шкодніцка-шпіёнскай дзейнасьцю, накіраванай выключна на зьнішчэньне савецкай улады -Заходні абласны камітэт і ягоныя арганізацыі колькасьцю звыш 300 чалавек.

Штаб арганізацыі меў наступную структуру:[2]

  1. ^ Голинков Д. Л. Союз защиты Родины и Свободы // Большая советская энциклопедия / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М.: Советская энциклопедия, 1969—1978.
  2. ^ Союз Защиты Родины и Свободы // Клементьев В. Ф. В большевицкой Москве (1918—1920) — м: Русский путь, 1998. — 446 с — C. 119.
  3. ^ Виталий Шенталинский. Свой среди своих. Савинков на Лубянке. — 1996. — № 7.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]