Міхаіл Аляксееў
Міхаіл Аляксеевіч Аляксееў[1] нарадзіўся ў 1904 годзе ў в. Аншы-Бось Цывінскага раёна Чуваскае АССР. У 1925—1927 г.г. служыў у Чырвонае Арміі. Рабіў справаводам, сакратаром, інструктарам у органах міліцыі, АДПУ, аддзелах выканкамаў гарадоў Цывільска і Чабаксары. У 1928 г. пасьля заканчэньня Казанскіх абласных юрыдычных курсаў рабіў інспэктарам міліцыі. Праз 2 гады паступіў на службу ў органы пракуратуры. Рабіў сьледчым, пракурорам раёна, старшым памочнікам пракурора Чуваскае АССР. У 1936 г. завочна скончыў юрыдычны факультэт Казанскага ўнівэрсытэта. З 1939 па 1947 г.г. М. Аляксееў рабіў на пасадзе начальнік аддзела, намесьнік пракурора Пензенскае вобласьці, а са студзеня 1947 г. па люты 1954 г. знаходзіўся на пасадзе пракурора Магілёўскай вобласьці. У лютым 1954 г. прызначаны на пасаду пракурора Гарадзенскае вобласьці. У лютым 1960 г. вызвалены ад пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга, мэдалямі "За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 г.г." «За доблесную працу. Для ўшаванаваньня 100-годзьдзя з дня нараджэньня У. І. Леніна», «30 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне» 1941-1945 г.г», «Ветэран працы».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пракураты Гарадзенскае вобласьці ў часы Беларускае ССР. Пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.