Сара Тысдэйл
| Сара Тысдэйл | |
| анг. Sara Teasdale Filsinger | |
![]() 1919 г. | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Сара Трэвар Тысдэйл |
| Нарадзілася | 8 жніўня 1884[1][2][3] |
| Памерла | 29 студзеня 1933[1][2][3] (48 гадоў) |
| Пахаваная | |
| Сужэнец | Ernst B. Filsinger[d][5] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэтка, пісьменьніца |
| Гады творчасьці | 1907—1933 |
| Жанр | паэзія |
| Мова | ангельская |
| Дэбют | 1907 (верш у газэце «Люстэрка Рыды»(en)) |
| Значныя творы | Верш «Ласкавыя будуць дажджы»(en) (зборнік «Полымя і цень», 1920) |
| Прэміі | Пуліцэраўская(en) (1918) |
| Узнагароды | |
| | |
Сара Тысдэйл (1884, Сэнт-Люіс —1933, Нью-Ёрк) — амэрыканская паэтка.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзілася ў сярэднезаможнай сям’і ў Сэнт-Люісе, дзе правяла большую частку жыцьця. Толькі апошнія гады жыла ў Нью-Ёрку. Праз хваравітасьць толькі ў 9 гадоў змагла пайсьці ў школу. У 1898 г. паступіла ў Інстытут Мэры(en) (Лэд’ю(en), акруга Сэнт-Люіс(en)). У наступным годзе перавялася ў школу на сядзібе Хосмэра (Сэнт-Люіс), якую скончыла ў 1903 годзе.
Першы верш надрукавалі ў мясцовай газэце «Люстэрка Рыды» у 1907 годзе. У тым жа годзе пабачыў сьвет яе першы зборнік вершаў «Санэты да Д’юз і іншыя вершы». Другі зборнік, «Алена Траянская і іншыя вершы» выйшаў у 1911 г. і атрымаў станоўчыя водгукі за лірычнае майстэрства і рамантычную тэматыку. У 1914 г. выйшла замуж за заможнага аматара яе творчасьці Эрнста Філсінгэра, зь якім разьвялася ў 1929 годзе. У 1915 г. выйшаў трэці зборнік, «Рэкі, што цякуць у мора». У 1918 г. атрымала за зборнік «Любоўныя песьні» Пуліцэраўскую ўзнагароду, якую выплаціла Паэтычнае таварыства Амэрыкі(en).
У 1920 г. выдала зборнік «Полымя і цень» зь вершам «Ласкавыя будуць дажджы», які натхніў фантаста Рэя Брэдбэры на напісаньне ў 1950 г. аднайменнага(en) апавяданьня (часопіс «Кальез»(en), 6 траўня 1950), што ўвайшло ў зборнік «Марсіянскія хронікі»(en). У 1933 г. выдала апошні зборнік «Дзіўная перамога» і скончыла жыцьцё самагубствам.
Пераклады на беларускую
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На беларускую мову творы паэткі перакладалі Аляксей Арцёмаў, Андрэй Стэфановіч, Алена Пятровіч і Ганна Янкута[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Sara Teasdale // Encyclopædia Britannica (анг.)
- 1 2 Sara Teasdale // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- 1 2 Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ↑ Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English (анг.): Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 1060.
- ↑ encyclopedia.com (анг.) — HighBeam Research.
- ↑ Сара Тысдэйл. Мая любоў — бязь міру // Часопіс «ПрайдзіСвет», 2010 г. Праверана 27 ліпеня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Ангельскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
- Творы // Праект «Гутэнбэрг» (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
