Самбар (страва)
Выгляд
Самбар | |
Тып | поліўка ці патраўка |
---|---|
Паходжаньне | Індыя |
Рэгіён | Паўднёвая Індыя, Шры-Ланка, М’янма |
Асноўны складнік | |
Распаўсюджаныя складнікі | тамарындавы булён, сачавіца, гародніна |
Самба́р, самбха́р ці самбаа́р — гароднінная патраўка ці рагу на аснове сачавіцы, страва паўднёваіндыйскай і шры-ланкійскай кухняў.
Прыгатаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Самбар гатуюць ці з адным з гэтых відаў гародніны, ці зь некалькімі:
Гародніну, спэцыі (сушаны перац чылі, насеньне грэцкага сена(en), каляндры, лісьце кары, бабкоў, кумін, карыца ці іншыя), соль вараць да паўгатовасьці гародніны. Пасьля дадаюць адвараную сачавіцу і гатуюць да канца. У самым канцы для водару дадаюць алей са спэцыяў — высмажанага ў алеі насеньня гарчыцы, чорнай фасолі(en), сушанага чылі, лісьця кары ды іншых прыправаў.
Упрыгожваюць страву лісьцем каляндры ці кары і падаюць да адваранага рысу ці да такіх страваў, як ідлі, доса, мэду вада ды інш.