Поліўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

По́ліўка — даўняя назва любога супу, апроч некаторых, якія мелі адметныя назвы (баршчу, капусты, і г. д.).

З XVIII стагодзьдзя ў прывілеяваных пластоў грамадзтва назва пачала выцясьняцца запазычаным зь нямецкай мовы словам «суп». Поліўка зь піва называлася граматка, з гусінай ці са сьвіной крыві — чорная поліўка. У XIXXX стагодзьдзях у сялянскім асяродзьдзі на поліўку спачатку варылі мяса з прыправамі (у посныя дні — грыбы, рыбу). Потым невялікую колькасьць мукі разводзілі вадой і залівалі ў гаршчок (часам закалочвалі сухую муку), потым далівалі хлебны квас або сыраватку, бурачны расол. У некаторых раёнах дадавалі хлебную рошчыну.

На Магілёўшчыне, у Заходнім і Цэнтральным Палесьсі поліўка — старая назва заціркі (калатушы).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»