Дызэльнае паліва
Ды́зэльнае па́ліва (саля́рка) — вадкае паліва з нафты для дызэльных і газатрубінных рухавікоў, што ёсьць сумесьсю вуглевадародаў зь менш як 4% прымесяў (азот-, серка- або тлензьмяшчальныя вытворныя вуглевадародаў). Атрымліваецца перагонкай[прыбраць шаблён] нафты. У вытворчасьці для хуткасных дызэляў выкарыстоўваюць газнагазойлевыя фракцыі (тэмпэратура кіпеньня 180—360 °C, шчыльнасьць 790—860 кг/ куб.м.) з тэмпэратурай застываньня ад -55 да -5 °C і згараньня 35—61 °C, для ціхаходных — цяжкія вязкія фракцыі (тэмпэратура кіпеньня 250—420 °C, шчыльнасьць 930 кг/куб.м.) з тэмпэратурай застываньня ад -5 да 10 °C і згараньня 65—85 °C. Эксплюатацыйныя ўласьцівасьці (хуткае загараньне і павольнае гарэньне(en)) характарызуецца цэтанавым лікам(be) (аптымальнае яго значэньне 45—60)[1].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2012 годзе Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод (Гомельская вобласьць) і наваполацкі «Нафтан» (Віцебская вобласьць) вырабілі 10 млн тонаў дызэльнага паліва[2] «летняга» (да -5 °C), «зімняга» (да -20 °C) і «арктычнага» (да -32 °C) гатункаў[3] паводле стандартаў «Эўра-4» і «Эўра-5»[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дызэльнае паліва // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6. — С. 278. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0106-0
- ^ Дызэльнае паліва // Эўразійская эканамічная камісія, 30 красавіка 2013 г. Праверана 7 красавіка 2014 г.
- ^ Дызэльнае паліва // А-100 Праверана 7 красавіка 2014 г.
- ^ Дызэльнае паліва «Эўра-5» // А-100 Праверана 7 красавіка 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дызэльнае паліва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Кошты на паліва ў Беларусі // ФорэксБерасьце Праверана 7 красавіка 2014 г.