Перайсьці да зьместу

Сабор сьвятога Марка (Каір)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Сабор сьвятога Марка
Краіна Эгіпет
Месцазнаходжаньне Абасія, Каір
Каардынаты 30°04′22″ пн. ш. 31°16′30″ у. д. / 30.07278° пн. ш. 31.275° у. д. / 30.07278; 31.275Каардынаты: 30°04′22″ пн. ш. 31°16′30″ у. д. / 30.07278° пн. ш. 31.275° у. д. / 30.07278; 31.275
Канфэсія Копцкая праваслаўная царква
Эпархія Копцкая праваслаўная царква[d] 
Тып будынка храм
Архітэктурны стыль копцкі
Аўтар праекту Мішэль Бахум
Заснавальнік Папа Кірыл VI
Дата заснаваньня 1968
Асноўныя даты:
кансэкраваны — 25 чэрвеня 1968
Апошні плябан Папа Тавадрас II
Сабор сьвятога Марка на мапе Эгіпту
Сабор сьвятога Марка
Сабор сьвятога Марка
Сабор сьвятога Марка
Сабор сьвятога Марка на Вікісховішчы

Сабо́р сьвято́га Ма́рка — копцкі праваслаўны храм у прадмесьці Каіру Абасіі (Эгіпет), пабудаваны за часам патрыярха Кірыл VI. Сабор — сядзіба Александрыйскага патрыярха.

Храм асьвечаны ў гонар сьвятога Марка, аднаго з апосталаў Хрыстовых і заснавальніка Копцкай царквы. У будынку захоўваюцца ягоныя парэшткі.

Спрадвеку на месцы, дзе цяпер стаіць сабор сьвятога Марка, знаходзіліся копцкія могілкі. У 969 року Джаўхар-ас-Сыкілі перадаў гэтую зямлю Копцкай праваслаўнай царкве наўзамен за адабраную дзеля пабудовы палацу Аль-Муіза.

У XII стагодзьдзі ў гэтых мясьцінах дзейнічалі 10 копцкіх цэркваў, але за валадараньнем Калавуна 18 лютага 1280 року яны былі разбураныя перасьледнікамі коптаў. З прыходам да ўлады ягонага сына дзьве царквы былі адбудаваныя.

У 1943 каірскія ўлады вырашылі вывесьці гэтую зямлю з грамадзкага выкарыстаньня, аднак пасьля пратэстаў Копцкай праваслаўнай царквы адмовіліся яе адбіраць пры ўмове, што ўласьнік збудуе цягам бліжэйшых пятнаццаці гадоў на гэтым месцы некамэрцыйную ўстанову. Гэта паскорыла ўзьвядзеньне сабору.

Яшчэ да сканчэньня ягонай пабудовы Папа рымскі Павал VI вярнуў часткі парэштак сьвятога Марка, скрадзеных з Эгіпту ў 828 року вэнэцыянцамі. У збудаваным саборы Маркавы парэшткі былі зьмешчаныя ў адмыслова пабудаваную сьвятыню, аздобленую абразамі.

Асьвячэньне сабору адбылося 25 чэрвеня 1968 року патрыярхам Кірылам VI[1] у прысутнасьці прэзыдэнта Эгіпту Гамаля Абдула Насэра, этыёпскага імпэратара Хайле Сэлясыё, прадстаўнікоў духавенства розных цэркваў.

Ужо двойчы сабор станавіўся аб’ектам тэрарыстычных нападаў. 11 сьнежня 2016 року ў часе мусульманскага сьвята Маўліда ля капліцы непадалёк ад храму адбыўся выбух, у якім загінулі 29 чалавек, пераважна жанчыны і дзеці[2]. 9 красавіка 2017, у Пальмавую нядзелю, ад выбуху ля сабору загінулі 17 чалавек[3].

Царква аль-Анба Руіса

Сабор уяўляе сабой унікальны прыклад архітэктурнай эвалюцыі зь сямі цэркваў, найбольш славутай зь якіх ёсьць царква Анба Руіса. Сабор сьвятога Марка прадстаўляе хуткае разьвіцьцё копцкай архітэктуры[4]. Зьмяшчальнасьць — 5000 чалавек.

  1. ^ The Life And Miracles Of Pope Saint Kyrillos VI (Cyril VI), 116th Pope Of Alexandria (1959—1971) (анг.) Zeitoun Gallery Праверана 3 жніўня 2017 г.
  2. ^ Al-Masry Al-Youm. (4 лютага 2017) Botroseya church bombing death toll rises to 29 victims (анг.). Egypt Independent. Праверана 3 жніўня 2017 г.
  3. ^ Hamza Hendawi. (9 красавіка 2017) Suicide bombers kill 44 at Palm Sunday services in Egypt (анг.). Associated Press. Праверана 3 жніўня 2017 г.
  4. ^ Cathedral of Abbasiya — Coptic Cairo (анг.). Memphis tours. Праверана 3 жніўня 2017 г.