Царква Сьвятога Мікалая (Сянно)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Мікалаеўскі сабор
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Сянно |
Каардынаты | 54°48′48.80″ пн. ш. 29°42′18.90″ у. д. / 54.8135556° пн. ш. 29.70525° у. д.Каардынаты: 54°48′48.80″ пн. ш. 29°42′18.90″ у. д. / 54.8135556° пн. ш. 29.70525° у. д. |
Дата заснаваньня | 1867 |
Дата скасаваньня | 1934 |
Царква Сьвятога Мікалая |
Царква саборная Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Сяньне. Знаходзілася ў цэнтры места, на Ветранай вуліцы[a]. У 1934 годзе савецкія ўлады разабралі будынак. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную саборную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Сяньне збудавалі ў 1867 годзе. У 1889 годзе з правага боку царквы паставілі мураваную капліцу ў памяць пра шчасьлівае выратаваньне сям’і маскоўскіх гаспадароў 17 кастрычніка 1888 году.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, а ў 1934 годзе разабралі будынак. У 1935 годзе з атрыманай цэглы збудавалі Дом культуры.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта быў крыжова-купальны храм зь пяцьцю купаламі-цыбулінамі, найбольшы зь якіх меў складаную форму і ўзвышаўся над сяродкрыжжам. 3-ярусныя 4-гранныя званіцы з абодвух бакоў мелі па адным асобным праёме. Усе аконныя праёмы мелі выгляд выгнутых паўцыркульных арак, над якімі разьмяшчаліся круглыя аконныя праёмы-люкарны. Сьцены будынка падзяляліся пілястрамі і карнізамі.
Унутраная прастора перакрывалася крыжовымі скляпеньнямі. У царкве стаялі скульптуры Аляксандра Неўскага і Дзьмітрыя Данскога.
Царкоўную тэрыторыю атачаў драўляны плот з цаглянымі слупамі. Зь левага боку знаходзілася крама, дзе гандлявалі сьвечкамі і царкоўнымі кнігамі[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1907 г.
-
С. Аляксандраў, 1907 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяпер на гэтым месцы стаіць будынак школы № 2, збудаваны ў 1961 годзе
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск, 2008. С. 80—83.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск: Літаратура і мастацтва, 2008. — 168 с. ISBN 978-985-6720-56-0.