Сабакі Эўропы (раман)
Выгляд
Сабакі Эўропы | |
Жанр: | раман |
---|---|
Аўтар: | Альгерд Бахарэвіч |
Мова арыгіналу: | беларуская мова |
Публікацыя: | 2017 год |
Выдавецтва: | Логвінаў |
Папярэдні твор: | Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры |
Наступны твор: | Мае дзевяностыя |
ISBN: | 978-609-8213-21-8 |
«Саба́кі Эўро́пы» — раман Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2017 годзе ў выдавецтве Логвінаў.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раман складаецца з шасьці вялікіх гісторыяў, сплеценых у адну. Што злучае вёску Белыя Росы-13, якая знаходзіцца на тэрыторыі Расейскага Райху, і constructed language, таемную мову бальбута? Чаму беларуская шаптуха выпраўляецца на далёкую выспу, дзе будуецца ідэальная краіна Крыўя? Што за пасланьне закапалі ў лесе вучні звычайнай сярэдняй школы, і чый труп знаходзяць у 2049 годзе ў танным бэрлінскім гатэлі?
Перавыданьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2021, Выдавец А. М. Янушкевіч, Менск, 700 асобнікаў
- 2022, Выдавецтва Вясна, Прага
Цікавосткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У 2019 годзе ў выдавецтве «Время» выйшаў расейскамоўны аўтарскі пераклад раману.
- У 2018 годзе кніга заняла 2-е месца Прэміі Гедройца, што стала падставай для заснаваньня альтэрнатыўнай Чытацкай прэміі для раману «Сабакі Эўропы». На плятформе Talaka.org распачаўся збор грошай. За месяц плянавалі сабраць 3000 рублёў, за ўнёскі ад 5 рублёў абяцалі запрашэньне на «бесцырымоннае ўручэньне» і «Дыплём Вялікага Аматара» або «Вялікай Аматаркі» кнігі, напісаныя на бальбуце — мове, выдуманай Бахарэвічам для «Сабакаў Эўропы». Збор грошай вёўся ад імя перакладчыцы Ганны Янкуты. Сам Бахарэвіч заявіў, што ня мае ніякага дачыненьня да кампаніі.
- У сакавіку 2020 году Беларускі Свабодны тэатр паставіў паводле рамана аднайменны спэктакль у Менску. У сакавіку 2022 году ў Лёндане прайшла сусьветная прэм'ера спэктакля "Dogs of Europe". Цягам 2022-2023 гадоў пастаноўка была паказаная ў Парыжы, Бэрліне і Адэляідзе.
- У красавіку 2021 году наклад рамана быў канфіскаваны беларускай мытняй. У наступным годзе раман быў прызнаны "экстрэмісцкім матэрыялам" і забаронены ў Рэспубліцы Беларусь.
- У 2024 годзе ў выдавецтве Voland&Quist выйшаў нямецкі пераклад рамана, які зрабіў Томас Вайлер.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ляўрэат прэміі «Кніга году — 2017», абвешчанай Беларускім ПЭН-цэнтрам.
- У 2018 годзе Альгерд Бахарэвіч з раманам «Сабакі Эўропы» заняў 2-е месца Прэміі Гэдройца.
- У 2019 годзе расейскамоўны пераклад раману ўвайшоў у кароткі сьпіс расейскай літаратурнай прэміі «Большая книга».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Інтэрв’ю для Радыё Свабода напярэдадні прэзентацыі кнігі «Сабакі Эўропы»
- Рэцэнзія на кнігу ад расійскага літаратурнага партала «Горький»
- Фрагмент пераклада кнігі на рускую мову
- Роман Бахаревича «Собаки Европы» вышел по-русски , Наша Ніва (13 мая 2019)(недаступная спасылка)
- «Сабакі Эўропы» Свабоднага тэатра — як гэта будзе і дзе пабачыць? // Еўрарадыё (5 ліпеня 2019)
- Прэмія Гедройца, Беларускі ПЭН-цэнтар
- Роман Бахаревича «Собаки Европы» — в шорт-листе престижной российской премии, TUT.by (6 чэрвеня 2019)