Рэнэ дэ Сасюр
Рэнэ дэ Сасюр (па-француску: René de Saussure, 1868, Жэнэва — 1943, Бэрн) — швайцарскі лінгвіст, прапагандыст мовы эспэранта. Быў прафэсарам матэматыкі. Брат Фэрдынанда дэ Сасюра. Рэнэ ёсьць прадстаўнік пятага пакаленьня навуковай дынастыі дэ Сасюраў.
Галоўны ўнёсак Сасюра у разьвіцьцё эспэранта — ягоная праца «Асноўныя палажэньні тэорыі слова ў мове эспэранта» (на эспэранта: Fundamentaj reguloj de la vortteorio en Esperanto), накіраваная на абарону эспэранта ад крытыкі прыхільнікаў створанага на ягонай аснове новай мовы іда. У той жа час значна пазьней, у пачатку 1920-х гадох, Сасюр прапанаваў сваю вэрсію удасканаленьняў у эспэранта, прамежкавую паміж эсперанта й іда, якая атрымала назву антыда. Прапановы Сасюра, прадстаўленыя ім на ўсеагульным кангрэсе эспэрантыстаў у 1925 годзе, засталіся без увагі, а сам ён апынуўся ў адзіноце. Сасюру належыць шэраг перакладаў мастацкай прозы на эспэранта, у прыватнасці, творы Шарля Фэрдынанда Рамю.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |