Перайсьці да зьместу

Рэно Каад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэно Каад
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 верасьня 1984(1984-09-29)[1][2] (41 год)
Рост 180 см
Вага 74 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2004 Нім Алімпік 76 (4)
2004—2006 Бардо 22 (0)
2005—2006 Сэт[d] 13 (0)
2006—2009 Страсбург 90 (17)
2009—2012 Валянсьен 98 (8)
2012—2016 Сэнт-Эт’ен 107 (6)
2016—2020 Мэц 121 (3)

Рэно Каад (па-француску: Renaud Cohade; нар. 29 верасьня 1984 году, Абэна, Францыя) — былы францускі футбаліст, паўабаронца.

Выхаванец клюбу «Нім Алімпік». Дэбютаваў у асноўным складзе клюбу 9 красавіка 2002 году ў матчы Лігі 2 супраць «Страсбургу»[4]. Да канца сэзону паўабаронца пасьпеў правесьці яшчэ 3 матчы. Першы гол за «Нім» Каад забіў у наступным сэзоне, калі клюб выступаў у трэцім дывізіёне.

Па сканчэньні сэзону 2003—2004 гадоў паўабаронца перайшоў у «Бардо». 7 жніўня 2004 году Рэно ўпершыню згуляў у найвышэйшым футбольным дывізіёне Францыі[5]. Потым Каад выступаў у «Страсбургу», разам зь якім правёў сэзон у Лізе 1. Улетку 2009 году пакінуў клюб і пераехаў у «Валянсьен». За «Валянсьен» паўабаронца згуляў 3 сэзоны й у чэмпіянаце 2010—2011 гадоў аддаў 8 галявых перадач, стаўшы адным з найлепшых асыстэнтаў першынства.

З 2012 году Рэно Каад выступаў за «Сэнт-Эт’ен».

«Сэнт-Эт’ен»:

  1. Renaud Cohade // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. RENAUD COHADE // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. http://www.fcmetz.com/cohade-renaud
  4. Nîmes 1:3 Straßburg. transfermarkt.at
  5. Marseille 1:0 Bordeaux. transfermarkt.at

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]