Рэлігія ў Славаччыне
Выгляд
Асноўнай рэлігіяй у Славаччыне зьяўляецца хрысьціянства.
Большасьць грамадзянаў Славаччыны (68,9%) вызнаюць каталіцтва[2]. Краіна падзелена на 8 дыяцэзіяў, у тым ліку 3 архідыяцэзіі. Другая па велічыні група — пратэстанты (10,8%)[3], таксама ёсьць грэка-каталікі (4,1%)[2] і праваслаўныя (0,9%), якое распаўсюджана сярод русінаў і іх нашчадкаў на паўночным усходзе краіны[4].
Да астатніх канфэсіяў адносяцца каля 1,1% насельніцтва краіны. Каля 2300 габрэяў засталося ад даваеннага габрэйскага насельніцтва Славаччыны, якое складала прыкладна 120 000[5].
13,7% назвалі сябе атэістамі[2][3].
Веравызнаньне | Колькасьць | |
---|---|---|
Каталікі | 3 708 120 | |
Лютэране (Evanjelická cirkev augsburského vyznania na Slovensku) | 372 858 | |
Славацкая грэка-каталіцкая царква | 219 831 | |
Рэфарматы | 109 735 | |
Праваслаўная царква Чэскіх зямель і Славаччыны | 50 363 | |
Сьведкі Яговы | 20 630 | |
Мэтадысты | 7347 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Table 14 Population by religion (анг.). Statistical Office of the SR. Праверана Jun. 8, 2012 2011 г.
- ^ а б в Slovakia — Basic Information at the Government Office of the Slovak Republic
- ^ а б 2001 census. Славаччына ў The World Factbook
- ^ Slovakia. Encyclopædia Britannica Online.
- ^ Peter Vogelsang; Brian B. M. Larsen The Danish Center for Holocaust and Genocide Studies Праверана 2 лютага 2011 2002 г.
Гэта — накід артыкула пра Славаччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |