Рэган Сьміт
Рэган Сьміт | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзілася | 9 лютага 2002 (22 гады) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | плыўчыха |
Рэ́ган Сьміт (па-ангельску: Regan Smith; 9 лютага 2002 году) — амэрыканская плыўчыха, якая спэцыялізуецца на плаваньні на сьпіне і батэрфляем. Паводле стану на 2024 год Сьміт трэнуецца пад кіраўніцтвам Боба Боўмана з клюбу «Лонггарн Акуотыкс»[1]. Рэкардсмэнка сьвету сярод юніёраў на дыстанцыі 100 мэтраў на сьпіне і 200 мэтраў на сьпіне. Удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2020 і 2024 гадоў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2017 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Будапэшце ў паўфінале на дыстанцыі 200 мэтраў на сьпіне Сьміт усталявала сусьветны рэкорд сярод юніёраў з вынікам 2:07,19. У фінале гэтага спаборніцтва яна стала толькі восьмай (2:07,42).
Праз год на Ціхаакіянскім чэмпіянаце ў Токіё яна здабыла бронзавы мэдаль на дыстанцыі 200 мэтраў на сьпіне, абнавіўшы сусьветны рэкорд сярод юніёраў (2:06,46). У 2019 годзе падчас чэмпіянату сьвету ў Кванджу ў паўфінале на дыстанцыі 200 мэтраў на сьпіне плыўчыха пераўзвысіла сусьветны рэкорд з вынікам 2:03,35. У фінале гэтага спаборніцтва з вынікам 2:03,69 заваявала залаты мэдаль. Яна таксама здабыла золата ў комплекснай эстафэце 4×100 м і поруч зь Лілі Кінг, Келсі Даліяй і Сымонай Мануэл пабіла сусветны рэкорд у гэтай дысцыпліне. На першым этапе эстафэты Сьміт таксама пабіла сусьветны рэкорд на дыстанцыі 100 мэтраў на сьпіне, праплыўшы сваю частку за 57,57 сэкундаў. Сьміт таксама стала першай спартоўкай у гісторыі, якая праплыла гэтую дыстанцыю менш чым за 58 сэкундаў у малым басэйне[2].
На летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году ў Токіё здабыла срэбраны мэдаль на дыстанцыі 200 мэтраў батэрфляем з вынікам у 2:05,30. У спаборніцтвах на дыстанцыі 100 мэтраў на сьпіне яна стала трэцяй з вынікам 58,05 сэкундаў. У дзявяты дзень спаборніцтваў яна брала ўдзел ў фінальным заплыве эстафэты 4×100 мэтраў комплексным плаваньнем у складзе зборнай ЗША поруч зь Лідыяй Джэйкабі, Торы Гаск і Эбі Ўэйцэл[3]. Паўночнаамэрыканская каманда здабыла срэбраны мэдаль з вынікам 3:51,73, адстаўшы ўсяго на 0,13 сэкунды ад алімпійскага рэкорду Аўстраліі 3:51,60[3]. На чэмпіянаце сьвету 2022 году брала ўдзел у трох індывідуальных дысцыплінах, як то 50 і 100 мэтраў на сьпіне і 200 мэтраў батэрфляем. Толькі на дыстанцыі 100 мэтраў на сьпіне плыўчыха атрымала перамогу з вынікам 58,22 сэкундаў, апярэдзіўшы срэбраную прызэрку Кайлі Мас менш чым на дзьве дзясятых сэкунды[4][5][6]. У астатніх заплывах была чацьвертай. У апошні дзень спаборніцтваў стала чэмпіёнкай у складзе зборнай ЗША ў камбінаванай эстафэце 4×100 мэтраў.
Праз год на чарговым чэмпіянаце сьвеце Сьміт здабыла толькі адзіны залаты мэдаль у камбінаванай эстафэце 4×100 мэтраў. На турніры плыўчыха тройчы была срэбранай прызэркай у індывідуальных заплывах ды яшчэ аднойчы атрымала бронзавы мэдаль. На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году амэрыканска заваявала срэбраныя мэдалі на дыстанцыях 100 мэтраў на сьпіне і 200 мэтраў батэрфляем, давёўшы агульную колькасьць алімпійскіх мэдалёў да пяці.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Swimmer Regan Smith turns pro, leaves Stanford to be coached by Bob Bowman». NBC Sports.
- ^ «Reid Carlson: Regan Smith Breaks 100 Backstroke World Record in 57.57 on 400 Medley Lead-Off». Swim Swam.
- ^ а б Wells, Adam (2021). «Olympic Swimming 2021: Women’s 4x100M Medley Relay Medal Winners, Times, Results». Bleacher Report.
- ^ FINA (20.06.2022). «19th FINA World Championships Budapest (HUN): Women’s 100m Backstroke Final Results». Omega Timing.
- ^ «Lakeville’s Regan Smith wins gold at world championships». St. Paul Pioneer Press.
- ^ Yibo, Cao (21.06.2022). «American Smith triumphs in women’s 100m backstroke at FINA worlds». The Star.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце Міжнароднай фэдэрацыі плаваньня.