Плаваньне на сьпіне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Старт заплыву на сьпіне на Чэмпіянаце Эўропы 2008 г.

Плаваньне на сьпіне, кроль на сьпіне — стыль плаваньня, які візуальна падобны на кроль (рукі зьдзяйсьняюць грабкі напераменку, а ногі зьдзяйсьняюць папераменнае бесьперапыннае ўзьняцьце/апусканьне), але мае наступныя адрозьненьні: чалавек плыве на сьпіне, а не на жываце, і пранос над вадой выконваецца прамой рукой, а не сагнутай, як у кроле. Трэці па хуткасьці стыль плаваньня. Асаблівасьцю гэтага спосабу зьяўляецца тое, што чалавеку ня трэба выдыхаць у ваду, бо асоба знаходзіцца на паверхні. Яшчэ адна асаблівасьць стылю — гэта тое, што старт зьдзяйсьняецца з вады, а ня з тумбачкі, як ва ўсіх астатніх стылях.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Плаваньне на сьпінесховішча мультымэдыйных матэрыялаў