Батэрфляй (плаваньне)
Выгляд
Батэрфляй (англ. Butterfly — матыль, іншая назва «дэльфін») — адзін з найболей тэхнічна складаных і стомных стыляў плаваньня. Гэта стыль плаваньня на жываце, у якім левая і правая часткі цела адначасова зьдзяйсьняюць сымэтрычныя рухі: рукі зьдзяйсьняюць шырокі і магутны грабок, прыпаднімаючы цела плывуна над вадой, ногі і таз зьдзяйсьняюць хвалепадобныя рухі. Батэрфляй адзін з самых складаных спосабаў плаваньня і лічыцца другім па хуткасьці пасьля кроля.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Батэрфляй (плаваньне) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў