Перайсьці да зьместу

Рымальдзішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рымальдзішкі
лац. Rymaldziški
лет. Rimaldiškė
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Ігналінскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°16′52.000″ пн. ш. 26°47′35.002″ у. д. / 55.28111111° пн. ш. 26.79305611° у. д. / 55.28111111; 26.79305611Каардынаты: 55°16′52.000″ пн. ш. 26°47′35.002″ у. д. / 55.28111111° пн. ш. 26.79305611° у. д. / 55.28111111; 26.79305611
Рымальдзішкі на мапе Летувы
Рымальдзішкі
Рымальдзішкі
Рымальдзішкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Рымальдзішкі (лет. Rimaldiškė) — вёска ў Летуве, на рацэ Бірвеце. Уваходзяць у склад Вялікавескага староства Ігналінскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2021 год — 17 чалавек. Знаходзяцца каля граніцы з Беларусьсю.

Рымальд (Rimald) — імя германскага паходжаньня[1].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].

У крыніцах упамінаюцца з 1751 году. Да 1842 году належалі да маёнтку Гадуцішкаў Віленскага капітулу.

  • 1864 год — 35 рэвіскіх душаў[5]
  • 1905 год — 155 чалавек[6].
  • 2021 год — 17 чалавек
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1276.
  2. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  3. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  5. ^ Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 95.
  6. ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 267.